Нагадаем, што адукацыйную праграму “Балонскі працэс і Беларусь” рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Сярод патрабаванняў: магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з’яўляецца ўмовай далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.

Як паведаміў Еўрарардыё каардынатар кампаніі “О, Балонь!” Уладзімір Красько, праз тыдзень пасля таго, як адпаведная заява была накіравана ў Міністэрства адукацыі, дэканы пачалі абтэлефаноўваць некаторых студэнтаў:

 “Званкі адбываліся неаднаразова. Запытваліся, ці сапраўды студэнты самі падпісваліся пад гэтым зваротам, ці адбываўся збор подпісаў ва ўніверсітэце альбо ў іншых месцах. Таксама казалі аб тым, што яны зрабілі не вельмі добра для ўніверсітэту, падпісаўшыся пад гэтым зваротам… Мы ацэньваем гэта, як аказанне ціску на студэнтаў”.

На дадзены момант вядома, што тэлефанавалі які мінімум тром студэнтам. На думку Уладзіміра Красько, іх колькасць можа быць значна большай, бо пад заявай падпісалася не менш за 1000 чалавек.

Фота gs.by

Поделиться: