Маці школьніка зарэзала настаўніцу на вачах у дзяцей

1

Як паведамляе РІА “Новости”, маці аднаго са школьнікаў прыйшла ў навучальную ўстанову і на вачах у прысутных дзяцей нанесла ўдар нажом 34-гадовай настаўніцы. Медыкі не здолелі выратаваць жанчыну, пацярпелая памерла.

Следства высвятляе прычыну такога ўчынку. Вядома, што настаўніца вучыла дзіця зламысніцы. На месца здарэння тэрмінова выехаў міністр адукацыі Францыі Бенуа Амон.

Фота — ria.ru

Поделиться: