Таму, паводле яго слоў, найважнейшым кірункам дзейнасці кіраўніцтва краіны ў сучасных умовах з’яўляецца ўмацаванне і развіццё Узброеных сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы. “Створаная ў Беларусі сістэма забеспячэння абароны гатова надзейна абараніць канстытуцыйны лад, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, мір і спакой людзей”, — запэўніў Лукашэнка.
Беларусь, як адзначыў Лукашэнка, — міралюбная і адкрытая краіна, якая выступае за сістэму міжнародных адносін, заснаваную на вяршэнстве норм міжнароднага права і міжнародным супрацоўніцтве. Менавіта на гэта, паводле яго слоў, накіравана “наша збалансаваная шматвектарная знешняя палітыка. Яна прадугледжвае ўсебаковае супрацоўніцтва з дзяржавамі былога СССР, развіццё дыялогу як з краінамі Захаду, так і Усходу.
“Пры гэтым прыярытэтам з’яўляецца развіццё нашых адносін з нашым стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй”, — сказаў Лукашэнка.
“Дабрабыт насельніцтва, дынамічнае развіццё краіны, умацаванне яе пазіцый як самастойнага суб’екта сусветнай супольнасці з’яўляецца лепшай памяццю аб гераізме нашых вызваліцеляў”, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.