Фабрыка ўзбраеньня ў горадзе Радам у цэнтральнай Польшчы афіцыйна прадставіла супэрсучасную мадэль стралковай зброі. Модульная сыстэма стралковай зброі MSBS была запатэнтаваная і зарэгістраваная. Неўзабаве пачнецца сэрыйная прадукцыя гэтай штурмавой вінтоўкі.

Як заяўляюць вытворцы, новая аўтаматычная вінтоўка вылучаецца сваёй надзейнасьцю і эканамічнасьцю. Кожны баец можа зь некалькіх элемэнтаў скласьці аўтамат, які яму найбольш патрэбны ў дадзены момант. Для выкарыстаньня на адкрытай прасторы MSBS можна лёгка пераўтварыць у вінтоўку з доўгім ствалом. Для бою ў гарадзкіх ўмовах яе можна перарабіць у караткаствольны аўтамат.

Як заявіў дырэктар радамскай фабрыкі ўзбраеньня “Лучнік” Томаш Ніта, польскім канструктарам удалося нашмат абагнаць іншыя краіны. Яны змаглі запатэнтаваць узор модульнай зброі першымі ў сьвеце. Сэрыйная вытворчасьць аўтамату MSBS можа пачацца ў будучым годзе.

Вінтоўка MSBS калібру 5,56 мм. Фота: Wikipedia

IAR/ап