Лукашэнка прадаў Шакуціну два дзяржаўныя прадпрыемствы

2

Указ прадугледжвае продаж ТАА «Салео» пакетаў акцый гомельскага ААТ «Гідрапрывад » кобрынскага ААТ «Гідрамаш». Дагэтуль яны з’яўляліся рэспубліканскай уласнасцю.

У дамовах куплі-продажу будуць прадугледжаны абавязацельствы холдынгу “Салео” па захаванні профілю вытворчасці і тэхнічнаму перааснашчэнню былых дзяржаўных прадпрыемстваў, паведамляе афіцыйны сайт Лукашэнкі. Таксама у дамове ёсць згадкі пра павелічэнне аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі і ўнясенні ў статутныя фонды прадпрыемстваў грашовых і неграшовых укладаў у суме 200 мільярдаў, накіраваных на развіццё кожнага прадпрыемства.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Салео» належыць бізнэсоўцу Юрыю Шакуціну. Яго лічаць набліжанай да кіраўніка краіны асобай.

На фота — Лукашэнка і Шакуцін падчас наведвання кіраўніком краіны ТАА «Салео» у Дзяржынску.