Баранавіцкія прадпрымальнікі абвесцілі страйк і збіраюцца ехаць да Лукашэнкі

1

Закон, паводле якога прадпрымальнікі абавязаны мець сертыфікаты на ўвезены тавар, уступіў у сілу 1 ліпеня. Гэта, як мяркуюць гандляры, паставіць малы бізнес на калені, бо такіх дакументаў яны дастаць проста не могуць: там, дзе прадпрымальнікі закупаюцца, гэтых папер не выдаюць.

Баранавіцкія прадпрымальнікі абвесцілі страйк і збіраюцца ехаць да Лукашэнкі

 
Каб выказаць сваю нязгоду з дзеяннямі ўладаў, баранавіцкія прадпрымальнікі з сённяшняга дня спынілі працу. На агульнай радзе людзі вырашылі ісці да гарвыканкама – пачуць тлумачэнні чыноўнікаў, як ім працаваць далей.  

Каля 300 чалавек прыйшлі ў будынак гарадской адміністрацыі, дзе ім адчынілі дзверы Вялікай залы паседжанняў. Аднак ніхто з прадстаўнікоў улады да грамадзян не выйшаў, хоць прадпрымальнікі і чакалі больш за паўтары гадзіны.  

За гэты час бізнесоўцы не раз абмеркавалі свае патрабаванні і сышліся ў адным: калі гарадская адміністрацыя іх слухаць не хоча, то трэба ехаць у Мінск. Заўтра дэлегацыя баранавіцкіх «іпэшнікаў» збіраецца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Большасць жа абяцае 2 ліпеня пайсці ў гарадскі цэнтр занятасці, каб зарэгістравацца беспрацоўнымі.

 
Страйк баранавіцкіх прадпрымальнікаў Фото: Зміцер МАКАРЭВІЧ

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!