З Гродзенскага медуніверсітэту звольнілі прафесара Алеся Астроўскага

5

Як адзначае Радыё Свабода, доктар медычных навук, прафесар Алесь Астроўскі — адзіны выкладчык у Гродзенскім медуніверсітэце, які дагэтуль працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.

“Сёння, відавочна, выкладчыкі і навукоўцы, якія выкладаюць па-беларуску і выхоўваюць нашу моладзь у патрыятычным духу, асабліва ў медычнай ВНУ, непатрэбныя. Я ўжо восьмы выкладчык і чацвёрты прафесар у нашых гарадзенскіх навучальных установах, якога звольнілі такім чынам”, — сказаў Астроўскі.

Да пенсіі яму застаецца яшчэ два з паловай гады, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Цяпер Алесь Астроўскі шукае працу.

Фота — svaboda.org

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!