Алесь Бяляцкі дасць прэс-канферэнцыю ў Вільнюсе

6

У пятніцу, 27 чэрвеня, ў 12.30 ў Беларускім доме правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільнюс, вул. Латака 3) адбудзецца прэс-канферэнцыя былога палітзняволенага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага, паведамляе humanrightshouse.org.

Пачатак – у 12.30.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня. Праваабаронца быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і правёў у зняволенні 1052 дні. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прызнала арышт Алеся Бяляцкага адвольным.


Няма запісаў для адлюстравання