Лукашэнка: Мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам Украіны

2

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Еўразійскі эканамічны саюз чакае палітычная і ваенная інтэграцыя. Адзначыў, што ніякія санкцыі не змогуць “задушыць” Расію. Таксама Лукашэнка выказаўся пра нядаўнія прэзідэнцкія выбары ва Украіне.  

“Ва Украіне абраны новы прэзідэнт, — цытуе словы кіраўніка Беларусі РІА “Новости”. — Я думаю, мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам, з новай уладай, таму што там жыве наш народ”.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка віншаваў Пятра Парашэнку з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны. Кіраўніка нашай дзяржавы запрасілі на інаўгурацыю, якая адбудзецца ў Кіеве 7 чэрвеня.

Нядаўна Пятро Парашэнка гаварыў, што ў яго “даўнія і добрыя адносіны з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкам]”. На брыфінгу ў Кіеве ён сказаў, што яго асабісты прыклад “павінен пераканаць Аляксандра Лукашэнку, што сумленная перамога і падтрымка ўсяго свету — гэта тое, да чаго варта імкнуцца”.


Няма запісаў для адлюстравання