Лукашэнка вызваліў Праляскоўскага ад пасады міністра інфармацыі

3

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Праляскоўскі быў міністрам інфармацыі з 4 снежня 2009 г.

Ён нарадзіўся ў 1963 г. у Загорску Маскўскай вобласці. У 1985 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае ракетнае вучылішча (ВІЗРУ).

З 1990 па 2002 г. працаваў у ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі, начальнікам аналітычнага аддзела ў Службе бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гендырэктарам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» БелТА (2002—2003), намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта РБ (2007—2008), дырэктарам інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008).


Няма запісаў для адлюстравання