У Беларусі грамадзяне Украіны змогуць прагаласаваць у Мінску і Брэсце

0

Вось што распавялі Еўрарадыё ва ўкраінскай амбасадзе ў Беларусі:

“Прагаласаваць можна будзе ў нас, у Мінску, а таксама ў генеральным консульстве Украіны ў Брэсце”.

Нагадаем, пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны было вырашана правесці пасля таго, як ў канцы лютага былы прэзідэнт Віктар Януковіч уцёк з Кіева ў Расію. Вярхоўная Рада праз тры дні пасля знікнення Януковіча абвесціла аб пазбаўленні яго легітымнасці.

Сярод найбольш імаверных пераможцаў будучых выбараў украінскія эксперты і сацыёлагі называюць бізнэсоўца Пятра Парашэнку і былога прэм’ера Юлію Цімашэнку. Іх рэйтынг роўны адпаведна 30% і 10%. Рэшта кандыдатаў мае рэйтынгі, ніжэйшыя за 6%.


Няма запісаў для адлюстравання