Такое рашэнне прыняў Кастрычніцкі раённы суд Екацярынбурга.

«Польскія музыкі на працягу 60 дзён павінны аплаціць адміністрацыйны штраф, таксама ў разумныя тэрміны яны павінны здзейсніць кантраляваны выезд з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — абвясціла судовую пастанову суддзя Кацярына Грын.

Як заявіла Грын, заканадаўствам не ўстаноўлены тэрміны «разумнага выезду за межы Расіі».

Лідар польскага гурту Адам Нэргал Дарскі паведаміў, што ён адмяніў запланаваны на 25 мая канцэрт у Маскве.

«Мы спадзяемся, што яшчэ прыедзем з гастролямі ў Расію», – дадаў ён.

 

Поделиться ссылкой: