Станіслаў Шушкевіч: Выбараў не будзе

4

Не важна ці будзе адзін кандыдат, ці будзе іх дзесяць, выбары і так пройдуць па адмыслова распрацаваным сцэнары:

– Гаварыць пра адзінага заўчасна таму, што з таго што адбываецца, я бачу, што выбараў па-ранейшаму не будзе. Будзе адзіны, але гэта ўсё роўна што выкідаць усё ў смецце. Пазіцыя Цэнтрвыбаркаму, гэтай агіднай пачвары, не дазваляе чакаць, што ў нас могуць быць выбары – выбараў не будзе. Па гэтай справе раз’яднання наогул няма ні ў каго, усе за тое, каб змяніць рэжым, але ёсць людзі, якія хочуць нешта за гэта мець, вось яны могуць разважаць, абгрунтоўваць, пісаць.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі бадай адзіны былы кіраўнік еўрапейскай краіны, які ў пенсійным узросце вымушаны зарабляць на жыццё, паколькі быў пазбаўлены пенсіі.

Лідары апазіцыі і людзі, якія імкнуцца нешта змяніць у краіне, пастаўлены на мяжу выжывання, ім трэба думаць як пражыць, а не як памяняць уладу, падсумаваў Станіслаў Шушкевіч, які дарэчы зараз знаходзіцца ў шпіталі.



Няма запісаў для адлюстравання