Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь

1

Сёння ноччу ў Брэсце ён быў зняты з варшаўскага цягніка. Усю ноч палітык і члены яго каманды правялі без сна ў памежнікаў. Зараз яны мусяць вярнуцца ў Польшчу.

Марэк Мігальскі вядомы сваёй пазіцыяй па Беларусі, з’яўляецца актыўным прыхільнікам жорсткіх мер у дачыненні да беларускага рэжыму.. Ён – адзіны з дэпутатаў Еўрапарламента, хто на працягу трох апошніх гадоў апякуецца беларускімі палітвязнямі.

Раней Марэк Мігальскі шмат высілкаў прыклаў для дапамогі Змітру Бандарэнку і , Сяргею Каваленкіу Пасля іх вызвалення не меньш актыўна падтрымліваў Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча, якога працягвае падтрымліваць і зараз.


Няма запісаў для адлюстравання