Актывіст Руху «За Свабоду» патрабуе змяніць закон аб масавых мерапрыемствах

4

Заканадаўчую ініцыятыву пракаментаваў для “Еўрарадыё” паплечнік Рабцэвіча праваабаронца і актывіст Руху «За свабоду» Раман Кісляк. Па яго словах, большасць з абмежаванняў закона аб масавых мерапрыемствах актуальныя для акцыяў з вялікай колькасцю людзей. А ўводзіць іх для адзіночных акцый не мае сэнсу.

“У суседніх краінах гэтыя акцыі не рэгламентуюцца такім заканадаўствам: людзі могуць спакойна выходзіць, пратэставаць, выказваць сваё меркаванне. Якая розніца — стаіць чалавек з плакатам ці без? Ён нікому не перашкаджае і ніякай небяспекі для грамадства не ўяўляе”, – кажа Кісляк.

28 сакавіка Дзмітрыя Рабцэвіча затрымалі ля будынка Брэсцкай абласной пракуратуры. Праваабаронца ладзіў адзіночны пікет супраць хуткага выканання смяротнага прысуду ў Беларусі. Усяго праз 10 хвілін яго затрымалі міліцыянты, але вызвалілі з пастарунку ў той жа вечар без пратаколу. Аднак праз некалькі дзён пратакол усё ж такі склалі: Рабцэвіча абвінавацілі акурат ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве.


Няма запісаў для адлюстравання