Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну за крэдыт?

2

Важным вынікам перамоваў у Маскве стала рашэнне расейскага кіраўніцтва выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 2 мільярдаў даляраў.

Падчас сустрэчы з журналістамі 9 траўня Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра 2,5 мільярды даляраў, якія Беларусь атрымае сёлета ад Расеі.

Колькі дакладна атрымае Менск цягам бліжэйшага часу невядома, адзначае міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, тым больш што з боку Расеі пакуль няма ніякіх паведамленняў пра вынік перамоваў з Беларуссю:

– Мы чуем толькі Лукашэнку, таму ўзнікае пытанне, які кошт гэтага. Гляджу па тэлебачанні, што з візітам з’явіўся Дварковіч, і не дзе-небудзь, а ў Мірскім замку. Хто такі Дварковіч? Гэта па сутнасці правая рука Мядзведзева і самае галоўнае ён адказвае за паліўны прамысловы комплекс, для яго хакей не галоўнае.

У снежні мінулага года, калі з’явілася інфармацыя пра абяцаны Уладзімірам Пуціным новы крэдыт, паведамлялася, што выдзяленне гэтых грошай адбудзецца толькі тады, калі Беларусь пагодзіцца на рэалізацыю пяці сумесных беларуска-расейскіх праектаў. І толькі пасля падпісання адпаведных пагадненняў грошы з абяцанага крэдыту паступяць у Менск.



Няма запісаў для адлюстравання