Размова адбылася 5 мая. Байцоў кажа Баркашову, што калі Расея не ўвядзе войскаў ва Украіну, рэферэндум для стварэння т. зв. Данецкай народнай рэспублікі «немагчыма будзе законна правесці». Лідар «Праваслаўнага Данбасу» паведамляе, што за 150 км ад Данбасу стаіць эшалон баявой тэхнікі з 300 адзінак, высаджваюцца ўкраінскія дэсантнікі.

«Я адмяняю 11-га чысла рэферэндум, бо ён не правядзецца», – крычыць у слухаўку Байцоў. На гэта Баркашоў кажа: «Адмяняць нельга ніяк. Атрымаецца, што вы спужаліся». Ён раіць запаўняць бюлетэні самім, а людзям сказаць, што за Данецкую народную рэспубліку прагаласавалі 89%.

 
Размову кіраўніка руху «Расейскае нацыянальнае адзінства» Аляксандра Баркашова (Масква) з лідарам незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Дзмітрыем Байцовым (Данецк) можна паслухаць тут.
 
На фота кадр з відэа СБУ Украіны

Поделиться ссылкой: