Маладзёжных актывістаў пасадзілі на "суткі"

3

Як паведамляе сайт mfront.net, затрыманага ў Мінску 5 мая Міколу Дземідзенку Фрунзенскі раённы суд пакараў 20 суткамі — нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько сведчылі на судзе, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў. Справу Демідзенкі разглядала суддзя Лапо.

Андрусь Цянюта асуджаны Чыгуначным судом Гомеля на 10 сутак (абвiнавачванне па артыкуле КаАП 17.1: дробнае хулiганства).

Суд Ленінскага раёна Мінску арыштаваў Міхася Мускага на 20 сутак.

Змітра Крамянецкага суд Ленінскага раёна аштрафаваў на 15 базавых велічыняў — гэта 2 млн 250 тысяч рублёў. Справа разглядалася суддзёй Мiхалам Хомай. Абвiнавачванне па артыкуле КаАП 17.1: дробнае хулiганства).


Няма запісаў для адлюстравання