З 1 чэрвеня ў Турцыю можна ездзіць без візы

4

Супрацоўнік прэс-службы МЗС: “2 траўня мы атрымалі афіцыйнае паведамленне турэцкага боку аб завяршэнні ім унутрыдзяржаўных працэдур па ўступленні ў сілу пагаднення аб узаемнай адмене візаў. Такім чынам, з 1 чэрвеня ў грамадзян Беларусі і Турцыі будзе магчымасць бязвізавых паездак”.

Беларускі бок ратыфікаваў пагадненне аб рэадмісіі ды адмене віз яшчэ ў лістападзе 2013 года. Раней віза ў Турцыю каштавала беларусам 20 долараў. З 1 чэрвеня нашы грамадзяне змогуць знаходзіцца ў Турцыі да 30 дзён без візы за адну паездку і да 90 дзён цягам году.

Фота — migratie.md  


Няма запісаў для адлюстравання