Прадстаўнікі Еўракамісіі абмяркуюць спрашчэнне візавага рэжыму

2

Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 4 траўня паведаміла намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Яна ўзначальвала беларускую дэлегацыю на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ў Будапешце 28-29 красавіка.

Наконт Усходняга партнёрства Купчына заявіла, што гэтая ініцыятыва ЕС  мае патрэбу ў сур’ёзным пераасэнсаванні. Па яе словах, заходнія партнёры і іншыя краіны — чальцы Усходнага партнёрства таксама выказваліся за такое пераасэнсаванне, перафарматаванне гэтай ініцыятывы.

“Для нас прынцыповым пытаннем было раўнапраўны, недыскрымінацыйны ўдзел усіх краін Усходняга партнёрства ва ўсіх без выключэння вымярэннях гэтай праграмы. Мы настойваем на тым, каб Беларусь магла паўнавартасна ўдзельнічаць у двухбаковым трэку гэтай праграмы”, — перадае БелаПАН словы Купчыной.


Няма запісаў для адлюстравання