Актывіст Максім Вінярскі выйшаў на волю

3

Дзевяць дзён доўжылася галадоўка, якую Вінярскі абвясціў на знак пратэсту супраць незаконнага прысуду.

Максіма Вінярскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі 22 красавіка ў Мінску на выхадзе з гандлёвага цэнтру “Карона”. Актывісту заявілі, што ён “падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку”. Аднак ужо ў аддзяленні міліцыі Вінярскага абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

У той жа дзень яго асудзілі. У часе суда Вінярскаму, у якога была вострая ангіна, стала блага. Выкліканыя ў суд медыкі хуткай заявілі, што хворы мае патрэбу ў шпіталізацыі, аднак увезці Вінярскага ім не дазволілі. Суддзя Людміла Лапо прызнала актывіста вінаватым і асудзіла на 12 сутак арышту. На знак пратэсту Вінярскі абвясціў сухую галадоўку, перадае БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання