"Народны рэферэндум" звярнуўся да ўладаў Беларусі

3

“29 красавіка ў Мінск прыязджае прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, — адзначаецца ў звароце ініцыятывы “Народны рэферэндум” да ўладаў Беларусі. — Візіт адбываецца ў час, калі Расія вядзе вайну ва Украіне. Гэта наўпрост пагражае існаванню Беларусі, бо створаны небяспечны прэцэдэнт сілавога ўмяшальніцтва ў справы суседняй дзяржавы, з якой Расію звязвалі аформленыя ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі добрасуседскія адносіны. Не кажучы ўжо пра так званае “славянскае братэрства”, якое раструшчваецца на вачах усяго свету.

Перамовы ў Мінску будуць вельмі няпростымі. Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі пацвердзіць прынцып цэласнасці, непадзельнасці Украіны. Заклікаем прытрымлівацца замацаванага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь нейтралітэту і не рабіць ніякіх, нават самых малых крокаў, якія могуць пагражаць нашай незалежнасці. У гэтым, нягледзячы на ўсё нашы палітычныя разыходжанні, мы мусім быць адзіныя.

Заклікаем беларускія ўлады далучыцца да заяўленага на 14 траўня Маршу Незалежнасці — ініцыятывы дзеля кансалідацыі беларускага грамадства на грунце абароны незалежнасці нашай краіны”.


Няма запісаў для адлюстравання