Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

4

Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках грамадская актывістка Юлія Сцяпанава са спасылкай на маці Францкевіча. Падрабязнасці затрымання невядомыя, аднак ноч малады чалавек, па ўсёй верагоднасці, правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Затрыманне Аляксандра Францкевіча папоўніла спіс прэвентыўных затрыманняў і арыштаў у Мінску грамадскіх актывістаў. Цягам тыдня ў сталіцы былі затрыманыя Аляксандр Сцепаненка і Уладзімір Сяргееў (абодвух асудзілі на 5 сутак арышту), адзін з арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” Максім Вінярскі (12 сутак арышту), Ілля Дабратвор (10 сутак арышту) і былы палітвязень, вядомы апазіцыянер Зміцер Дашкевіч (25 сутак арышту).

Праваабаронцы звязваюць гэтую хвалю прэвентыўных затрыманняў з правядзеннем 26 красавіка ў Мінску традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях”, прыездам у сталіцу 29 красавіка прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама з чэмпіянатам свету па хакеі, які адкрываецца 9 траўня, інфармуе БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання