Пра гэта заявіў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.
Пуцін прыедзе ў сталіцу Беларусі для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савету. Двухбаковыя перамовы з Лукашэнкам у яго запланаваныя пасля гэтага мерапрыемства.
“Чакаецца, што Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць ключавыя знешнепалітычныя тэмы, у тым ліку сітуацыю ва Украіне, сумесную працу па далейшым умацаванні СНД”, — заявіў Ушакоў, якога цытуе Інтэрфакс.