Чаму вырас рэйтынг Лукашэнкі?

6

З апошняга апытання НІСЭПД аналітыкі зрабілі выснову: любоў да Аляксандра Лукашэнкі ў народзе «пайшла па другім крузе». Ці гэта слушная выснова? Сяргей Нікалюк гаворыць, што не трэба браць вынікаў сацыялагічных апытанняў як нейкую аксіёму. «Як гавораць сацыёлагі «Левада-цэнтру», у нас няма грамадскага меркавання. А тое што мы вымяраем, – гэта, у першую чаргу, рэха медыйных падзеяў. Звычайны чалавек не можа жыць у інфармацыйнай прасторы «вялікага свету», пра які распавядаюць медыі. Ён жыве сваім жыццём, і для яго важныя такія рэчы, як рост даходаў, інфляцыя. Гэта вельмі важны фактар», – гаворыць эксперт.

Госць праграмы заўважае, што напрыканцы мінулага года акурат усе такія паказчыкі, што маюць уплыў на дабрабыт беларусаў, пайшлі ўніз. «Вось і рэйтынг Лукашэнкі пайшоў уніз – гэта абсалютна натуральна. Заробкі з тых часоў у параўнанні з коштамі не раслі, таму можна было чакаць і працягу падзення рэйтынгу. Але адбылася вельмі магутная медыйная падзея», – заўважае сацыёлаг, маючы на ўвазе падзеі ва Украіне.

Як падзеі, што звязаныя больш з Расеяй, чымся з Беларуссю, уплываюць на рэйтынг Лукашэнкі ды настроі беларусаў? Глядзіце «Размову Калінкінай».


Няма запісаў для адлюстравання