Наталля Пінчук: Нават не цешу сябе надзеяй…

0

Пытанне пра палітвязня Лукашэнку адносна не так даўно задаў дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай. Ён нагадаў, што прадстаўнікі грамадскасці даўно кампенсавалі шкоду, якую, па вызначэнні суда, нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі.

У адказ Аляксандр Лукашэнка даручыў першаму намесніку сваёй адміністрацыі Аляксандру Радзькову праверыць гэтую інфармацыю.

“Гэта сур’ёзны аргумент. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазіцыі самога Бяляцкага. Клянуся вам, я яго не ведаў і не ведаю”, – перадае БелаПАН словы Лукашэнкі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы зазначыў, што “падаткі – гэта святое”.

Па словах кіраўніка дзяржавы, калі інфармацыя аб кампенсацыі шкоды пацвердзіцца, мусіць разглядацца пытанне пра амністыю да Бяляцкага.

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла нашаму карэспандэнту, што ў яе няма надзеі на вызваленне мужа.

Наталля Пінчук: На гэтую тэму нават размаўляць не хочацца, бо гэта ж не першая амністыя ў краіне. І што? Алесь, як знаходзіўся за кратамі, так і знаходзіцца да гэтага часу. Розныя размовы пастаянна вядуцца, але ўсё на гэтым узроўні так і застаецца. Я не хачу паддавацца рознага роду абяцанням і спадзяванням.

РР: Але ж было заяўлена…

Наталля Пінчук: Можа быць, я для сябе раблю і няправільныя ўстаноўкі, але не веру ніякім заявам. І не даю пасяляцца ў душы асаблівай надзеі.

РР: Што Алесь піша апошнім часам?

Наталля Пінчук: Піша, што асаблівых навінаў няма, але, тым не меш, яго лісты атрымліваюцца дастаткова доўгімі.

РР: Наколькі складанам яму зараз даводзіцца?

Наталля Пінчук: Алесь пра гэта ніколі не гаворыць. Калі нешта нават запытаеш, то ў мужа ёсць стандартны адказ: “Усё нармальна, не хвалюйцеся”.

РР: Як вы ставіцеся да тых, хто раіць Алесю Бяляцкаму напісаць прашэнне аб памілаванні?

Наталля Пінчук: У такім пытанні кожны вырашае сам, што яму рабіць.



Няма запісаў для адлюстравання