У Баранавічах актывіста прафсаюза РЭП прымусілі звольніцца з працы

12

Як паведаміў Грык, з 1 лютага 2013 года ён працаваў штампоўшчыкам на прадпрыемстве «Саўматбуд». 1 лютага 2014 года з ім быў прадоўжаны працоўны кантракт яшчэ на год. 

«У красавіку мне прапанавалі звольніцца з працы, хоць я не меў ніякіх нараканняў з боку адміністрацыі, — сказаў Грык. — Як я зразумеў, з кіраўніцтвам прадпрыемства па гэтым пытанні была праведзена адпаведная праца. І я быў вымушаны напісаць заяву пра звальненне па дамоўленасці бакоў. 14 красавіка такі загад быў падпісаны». 

Грык, які на выбарах у мясцовыя саветы быў кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета Брэсцкага абласнога савета, расцэньвае гэта як націск на яго з боку ўлад. 

Актывіст адзначыў, што пасля парламенцкіх выбараў 2008 года, калі ён быў кандыдатам у дэпутаты, з ім не прадоўжылі кантракт на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні. А ў 2010 годзе пасля выбараў у мясцовыя саветы, на якіх ён балатаваўся ў дэпутаты гарсавета, з ім не прадоўжылі кантракт у вагонным дэпо.


Няма запісаў для адлюстравання