Расія, Казахстан і Беларусь прасунуліся ў вырашэнні праблемных пытанняў стварэння ЕАЭС

1

на прэс-канферэнцыі ў Маскве 15 красавіка па выніках перамоў з кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Казахстана.

“Што да асноўных пытанняў — мы прасунуліся па ўсіх істотных, адчувальных тэмах: па нафце і нафтапрадуктах, па газе, транспарце, уключаючы як аўтамабільны транспарт, так і кабатажныя перавозкі, па сельскагаспадарчых пытаннях”, — перадае словы Мядзведзева беларускі Першы нацыянальны тэлеканал.

“Гэта значыць практычна ўсё, што ўяўляе каштоўнасць для нас і сапраўды з`яўляецца цяжкім для перамоў і выпрацоўкі канчатковых рашэнняў, сёння было на стале, і мы гэтыя пазіцыі, на мой погляд, зблізілі”, — падкрэсліў кіраўнік расійскага ўрада.

Падобную да гэтай ацэнку выказаў і прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. “Па дагаворы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза мы сёння добра прасунуліся наперад. Асноўны прынцып дагавора — паўнацэнны агульны рынак без выключэнняў і абмежаванняў. Як гэта сфарміраваць і ў якія тэрміны — гэта і было сёння прадметам абмеркавання”, — адзначыў Мясніковіч.

Чакаецца, што ў сераду, 16 красавіка, віцэ-прэм`еры ўрадаў трох краін прадоўжаць перамовы па дагаворы аб стварэнні ЕАЭС. Узгодненыя пазіцыі павінны быць прадстаўлены кіраўнікам Беларусі, Казахстана і Расіі на сустрэчы 29 красавіка ў Мінску.

Нагадаем, дагавор аб стварэнні ЕАЭС павінен быць гатовы да мая 2014 года і набыць моц на прасторы МС 1 студзеня 2015 года. Базавыя прынцыпы ЕАЭС былі ўзгоднены прэзідэнтамі “тройкі” ў снежні 2013 года ў Маскве.

Беларускі бок ініцыюе ўключэнне ў праект дагавора аб ЕАЭС норму аб устараненні выключэнняў у пытаннях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. У Мінску лічаць, што практыка пералічэння Беларуссю ў расійскі бюджэт вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты павінна быць адменена (у 2013 годзе Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе вывазных пошлін на нафтапрадукты 3,3 млрд. долараў). 21 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Мінэканомікі Раман Бродаў заявіў, што беларускі бок лічыць пытанне аб пералічэнні вывазных пошлін на нафтапрадукты вырашаным.

У той жа час у партнёраў Беларусі па ЕАЭС ёсць свае прэтэнзіі да выключэнняў унутры аб`яднання. Казахстан выступае, акрамя іншага, за свабодны доступ да трубаправода для транспарціроўкі энергарэсурсаў па тэрыторыі ЕАЭС. Расія ж заяўляе аб неабходнасці ўстаранення астатніх выключэнняў у гандлі, уключаючы свабодны доступ расійскіх тавараў на рынак краін — удзельніц саюза.

Фота БелТА

Няма запісаў для адлюстравання