Арыштаваны праваабаронца Андрэй Бандарэнка

4
Як паведамляе сайт “Платформы”, Бандарэнка быў арыштаваны супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС Мінска яшчэ 1 красавіка. Зараз ён знаходзіцца ў сталічным следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцу выстаўленыя абвінавачванні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

“Зараз у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі супрацоўнікамі Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта вядуцца следчыя дзеянні, — гаворыцца ў паведамленні. — ПКПУ “Платформ інавейшн” працягвае працаваць у звычайным рэжыме”.

Нагадаем, Андрэй Бандарэнка, дырэктар прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформ інавейшн”, якая займаецца праблемай выканання правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі, неаднаразова праследаваўся ўладамі за сваю праваабарончую дзейнасць, у тым ліку караўся адміністрацыйнымі арыштамі.

“Платформ інавейшн” стала правапераемніцай ІАУ “Платформа”, якая займалася абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі і была ліквідаваная рашэннем мінскага гаспадарчага суда ў кастрычніку 2012 года. Бандарэнку таксама пагражалі распачынаннем крымінальнай справы нібыта за паклёп у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.


Няма запісаў для адлюстравання