Кіраўнік спецназа «Альфа» прызначаны намеснікам старшыні КДБ

2

Шмат гадоў ён займаўся праблемамі тэрарызму, узначальваў Антытэрарыстычны цэнтр, быў намеснікам начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі, кандыдат юрыдычных навук.

Учора Лукашэнка прызначыў Чарнышова намеснікам старшыні КДБ. Як адзначала некалі Святлана Калінкіна, кіраўнікі «Альфы» мяняюцца значна радзей за старшынь КДБ.

Байцы «Альфы» забяспечваюць фізічную абарону і бяспеку беларускага кіраўніцтва і высокіх замежных гасцей. У новыя абавязкі таксама ўвайшла барацьба з незаконным вывазам каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны.

Пры стварэнні «Альфы» перавага аддавалася афіцэрам-афганцам, вэдэвэшнікам, прафесійным спартоўцам. Цяпер вышэйшая адукацыя і служба ў войску абавязковая для кандыдатаў. Таксама ўвага надаецца здольнасці выносіць вялікія псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі. Узрост байцоў — 30-35 гадоў.


Няма запісаў для адлюстравання