Два беларускія шпіёны?

0
Беларускі бок па-ранейшаму чакае ад Польшчы адказу на запыт, накіраваны ў сувязі з публікацыямі ў польскіх СМІ аб затрыманьнях беларускіх грамадзянаў па абвінавачаньні ў шпіянажы. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

Ён нагадаў, што запыт быў адпраўлены ў сярэдзіне сакавіка.

20 сакавіка на брыфінгу ў Менску Мірончык паведаміў, што “на падставе атрыманых паведамленьняў МЗС і амбасада Беларусі ў Польшчы маюць зьвесткі пра двух грамадзян Беларусі, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы”. Ён адзначыў, што затрыманых ужо наведваў беларускі консул. “Па іх просьбе і просьбе сваякоў ім аказваецца ўся неабходная дапамога”, — адзначыў прэс-сакратар.

Запыт адносна публікацый у польскіх СМІ зроблены для таго, каб высьветліць, ці зьяўляюцца гэтыя двое тымі грамадзянамі, аб якіх раней пісалі польскія мэдыі. Нагадаем, паведамлялася, у прыватнасьці, аб затрыманьні ў Польшчы двух беларусаў па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі.


Няма запісаў для адлюстравання