У Віцебску па падазрэнні ў шматразовым вывешванні сцягоў затрымалі Хамайду і Салаўяна

2

За непадпарадкаванне міліцыі суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прысудзіла Хамайду і Салаўяну па трое сутак арышту. На працягу гэтага часу актывістаў не пакінулі ў спакоі: штодня іх выклікалі на допыты па «справе Мірона», а па месцы жыхарства правялі ператрусы.

Пра ўсё гэта апавёў Барыс Хамайда, які ўчора каля паўночы нарэшце дабраўся дахаты пасля затрымання 24 сакавіка і трох сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня.Паводле Барыса Хамайды, справай Мірона займаецца Следчы камітэт, паведамля Радыё Свабода.

Калі ўвечары 27 сакавіка Барыс Хамайда выходзіў з ІЧУ, то сустрэўся з Аляксандрам Салаўянам. Той паведаміў, што ператрус быў і ў яго.Аляксандар Салаўян жыве ў вёсцы Зайцава Віцебскага раёну, і ў яго абшукалі ня толькі хату, але й гаспадарчыя пабудовы. Ці забралі што, актывіст не ўдакладняў. Звязацца з Аляксандрам Салаўянам не ўдаецца: ягоны мабільны тэлефон адключаны. Верагодна, яго таксама забралі падчас ператрусу.


Няма запісаў для адлюстравання