«Мова адхіляе расейскамоўных людзей ад украінізацыі»

4

Юрый Хашчавацкі мяркуе, што

Адэса – праадэскі горад: «Нават казалі пра тое, што ёсць такая нацыя, і гэта сапраўды так. У Адэсе быў кацёл, туды прыязджалі ўсе. Ён узнік на месцы тых вайсковых складаў, якія ставіла расейская армія, а да гэтага там былі грэцкія калоніі. Але Адэса заўсёды была порта-франка, гэта горад свабодных людзей».

Паводле госця праграмы, кожны адэсіт балансуе паміж дзвюх небяспек: «Першая небяспека – ён не хоча вучыць нейкую іншую мову, акрамя расейскай. Я ўвогуле не разумею людзей, якія не могуць вывучыць нават некалькі словаў карэннага насельніцтва. На Брайтан-Біч, напрыклад, тыя ж адэсіты так і жывуць, але гэта ненармальна».

«Я памятаю, як я прыехаў у Ізраіль, зайшоў у нейкую кантору ў Місрат і сказаў тры словы на іўрыце. Яны расцвялі ды пачалі падпісваць усё, што мне трэба. Але гэтак склалася на постсавецкай прасторы, што акрамя расейскай мовы ніхто нічога не хоча ведаць. А другая небяспека менавіта ў тым, што ў Адэсе жывуць свабодныя людзі, людзі мора».

Юрый Хашчавацкі выказаў думку пра тое, што падзеі ў Крыме – «гэта раскол паміж цывілізацыямі. Цывілізацыяй, якая паважае права чалавека, і дактрынаю раба».



Няма запісаў для адлюстравання