Некаторых удзельнікаў Дня Волі адпусцілі без складання пратаколаў

2

Позна вечарам 25 сакавіка, прыкладна ў 22.30, з Заводскага РУУС Мінска былі адпушчаныя актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Таксама без складання пратаколаў адпусцілі з Савецкага РУУС Мінска актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Дзмітрыя Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўналетнім Віктарам Кашкевічам прыехалі яго бацькі. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі застаецца ў Заводскім РУУС. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага Аляксея Маркоўскага. Праваабаронцы спрабуюць высветліць яго месцазнаходжанне, паведамляе БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання