Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

6

20.50

На прыпынку “Кульман-Багдановіч” затрыманы актывіст “Маладых дэмакратаў” Аляксей Маркоўскі.

20-47.

У пад’ездзе дома па Багдановіча, 78 заблакаваныя міліцыяй яшчэ некалькі ўдзельнікаў мітынгу. 

20-45.

Міліцыя па гучнай сувязі просіць усіх разыйсціся, паколькі мерапрыемства завершанае.

20.40

Затрыманы актывіст “Еўрабеларусі” – Леанід Кулакоў.

20.35

Затрыманы Максім Вінярскі, Сяргей Маской, Алена Лазарчык, Влад Бародка у двары па Багдановіча. Павязуць у Савецкі РУУС, паведамляе ПЦ”Вясна”.

20.32

Людзі пачынаюць разыходзіцца. Міліцыя нікому не замінае.

20:30

Арганізатары Дня Волі падзякавалі ўдзельнікам шэсця і мітынгу ды заклікалі разыходзіцца з парку Дружбы народаў вялікімі групамі.

Моладзь спявае песні гурту NRM.

20.25

Лідарка «Маладых дэмакратаў» Марына Хоміч ў сваім выступе зазначыла, што Ўкраіна ў сваёй барацьбе засталася адна, бо ад яе фактычна адвярнуліся і ЗША, і Еўропа. Тое ж, паводле палітыка, хутчэй за ўсё, напаткае і Беларусь. Таму нічога не застаецца, як толькі кансалідавацца.

20.20

Выступіў былы палітзняволены Павел Севярынец, які сказаў, што слова «воля» у беларускай мове азначае не толькі свабоду, але і рашучасць. І пажадаў беларусам паболей рашучасці ў адстойванні сваіх законных правоў. А пры канцы заклікаў байкатаваць расійскія і беларускія афіцыйныя тэлеканалы, якія дыскрэдытуюць дэмакратычны рух што ў Беларусі, што ва Ўкраіне.

20.15

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, стоячы на агароджы, гэтаксама заявіў, што ў дэмакратычнай Беларусі толькі адзін вораг — расійскі імперыялізм, якому трэба супрацьстаяць усімі магчымымі сродкамі. Натоўп падтрымаў выступоўцу крыкамі «Ганьба імперыялізму! Ганьба Расіі!»

20.10

Мітынг пачаўся каля плоту. Хвілінай маўчання ўшанавалі загінулых падчас падзей ва Ўкраіне. Выступоўцы ўздымаюцца на агароджу, адкуль і прамаўляюць. Гэтак, палітолаг Алесь Лагвінец заявіў пра імперскую пагрозу з боку Расіі і заклікаў да неабходнасці адстойвання беларускага суверенітэту.

20.08

Палова прайшла праз турнiкеты, палова не. Але мiтынг пачалi. Значная частка людзей стаіць за агароджай і відавочна не збіраецца ісці ўсярэдзіну. Віталь Рымашэўскі заявіў, што з такой прапускной сыстэмай прайсці праз яе немагчыма будзе нават за 2 гадзіны. Паводле Рымашэўскага, гэта зроблена ўладамі наўмысна. Тыя людзі, якія апынуліся ўнутры агароджы, і тыя, якія засталіся звонку, падышлі адзін да аднаго, і фактычна, мітынг будзе адбывацца такім чынам — з двух бакоў агароджы.

20.05

Рымашэускi стаў ля турнiкетаў ды крычыць у мегафон, што Беларусь уцягваюць у вайну.

19.50

На месцы збору ў парку Дружбы народаў няма ніякага асвятлення.  У бок міліцыянтаў, якія стаяць побач з металашукальнікамі, чуюцца воклічы «Ганьба!». Людзі праходзяць праз мэталічныя рамкі, міліцыя дазваляе праносіць сцягі і плакаты.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

19.45

Людзі прыйшлі ў парк, дзе і запланаваны мітынг. Праўда, сілавікі паставілі па перыметру рамкі металашукальнікаў, таму ўсім трэба прайсці працэдуру агляду. Цікава, што ля кінатэатра “Кастрычнік”, дзе збіраліся ўдзельнікі шэсця, ніякіх рамак і агляду не было. Падчас шэсьця людзей ня стала менш — магчыма, колькасць удзельнікаў акцыі нават павялічылася.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

19.30

Калона падыходзіць да вуліцы Максіма Багдановіча. Людзі па-ранейшаму крычаць “Героям слава!”, “Слава Украіне!”, “Прэч, расійскія агрэсары!”, кіроўцы працягваюць сігналіць у падтрымку. Шмат людзей проста назіраюць за шэсцем збоку, але да калоны не далучаюцца.

19.25

Як паведамляюць праваабаронцы, сілавікі перашкаджаюць працаваць журналістам. У журналісткі Алены Якжык амапаўцы выдалілі ўсе здымкі. Журналіста Аляксандра Баразенку прагналі ад кінатэатра.

19.20

На прыпынку каля ўніверсама “Рыга” некалькі маладых людзей паднялі невялікія чорныя сцягі. Па іх словах, яны належайць да нейкай арганізацыі “Слупы Гедыміна”, але ніхто не ведае што гэта такое. Людзі ў цывільным хутка запіхалі хлопцаў у тралейбус, туды ж заскочылі і АМАПаўцы. Можна ўявіць, якую асалоду атрымаюць пасажыры тралейбуса ад такой паездкі.

19.10

Журналісты, якія ідуць наперадзе, кажуць, што на акцыі прысутнічае больш за 2 тысячы чалавек, але насамрэч зрабіць дакладны падлік складана. Час ад часу да калоны падыходзяць нейкія людзі нападпітку, якія хочуць справакаваць удзельнікаў шэсця. Ніхто на такія правакацыі не паддаецца, а аднаго з правакатараў каля Дома друку перадалі міліцыі.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.55

Калона рухаецца па вуліцы Сурганава. Некаторыя кіроўцы аўта не баяцца сігналіць у знак салідарнасці з удзельнікамі акцыі, але супрацоўнікі ДПС адразу ж нешта перадаюць па рацыі. Магчыма, нумары машын. Шэсце праходзіць спакойна, людзі нясуць шмат украінскіх і бел-чырвона-белых сцягаў.

Уздоўж праезнай часткі ледзь не ў прытык адзін да аднаго стаяць байцы спэцназу і інспэктары ДАІ.

Мiлiцыя на дарогу нiкога не пускае. Але пакуль не затрымлiвае.

18.35

Калона рушыла. Наперадзе нясуць плакат з надпісам «Гэць!»

Удзельнікі скандуюць «Расія — акупант!», спяваюць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

18.34

Шыхтуюцца ў калону, неўзабаве шэсце рушыць праспектам.

18.33

Да акцыі далучыліся ўдзельнікі з гіганцкімі звязкамі бел-чырвона-белых балонікаў, штук па 20-30.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Агулам, адзначаюць удзельнікі, гэты Дзень Волі вельмі яскравы. Людзі прынеслі шмат сцягоў, самаробных плакатаў, лозунгаў. З вялізным бел-чырвона-белым сцягам прыйшоў падпалкоўнік Казлоў, які выкрыў фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах. Настрой у людзей прыўзняты, святочны.

18.32

А вось гэта плакат супраць расійскіх СМІ.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.30

Па-ранейшаму актуальная ўкраінская тэматыка: чуюцца воклічы «Слава Ўкраіне!», «Героям слава!», «Банду гэць!». Сярод удзельнікаў ходзяць хлопец і дзяўчына ва ўкраінскіх строях — у шараварах і нацыянальнай вышыванцы.

18.22

Максім Вінярскі ды іншыя трымаюць расцяжку «Смерць крамлёўскім акупантам».

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.20

У Мінску гучаць лозунгі “Слава Ўкраіне!”

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.17

Сярод удзельнікаў ходзяць правакатары. Яны чэпяцца да ўдзельнікаў акцыі з пытаннямі: колькі вам заплацілі? А ў вас спайсы ёсць? Яны ў цёмнай вопратцы, не дужа моцнага целаскладу.

18.15

Ахвотным раздаюць жоўта-блакітныя стужкі на знак салідарнасці з Украінай.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Аўтамабілісты, якія едуць праспектам, падтрымліваюць удзельнікаў акцыі сігналамі.

18.12

З мегафона — песня «Ляпісаў» «Не быць скотам!» Людзі пляскаюць і ўголас падпяваюць.

18.08

Людзі скандуюць «Слава Украіне! Героям слава!»

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.04

Маладзёны трымаюць расцяжку з партрэтамі Бандэры, Шухевіча, Булак-Балаховіча, Вітушкі і Гадлеўскага і надпісам «Героі не паміраюць».

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

18.03

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

17.58

З прадстаунiкоў апазiцыi заўважаныя актывiсты і кіраўнікі “Гавары праўду”, Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, Беларускi рух, Маладая Беларусь, БХД. 

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

А вось і Някляеў з жоўта-блакітнай стужкай

17.57

На пляцоўцы каля «Кастрычніка» блізу трох сотняў удзельнікаў шэсця.

Шмат бел-чырвона-белых сцягоў, а таксама сцягоў Украіны. Шмат хто мае жоўта-блакітныя стужкі на знак салідарнасьці з украінскім народам. Тут жа сцягі «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча, транспаранты. На адным па-расейску напісана: «Нынешняя власть в России — угроза всему миру!»

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

17.55

Цяжаная Наста Палажанка прыйшла на Дзень Волі разам з мужам — Змітром Дашкевічам. У Дашкевіча украінская стужачка на пінжаку.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

17.53

Праз мегафон уключаюць «Паветраны шар» Вольскага і песні «Акіяна Эльзы», людзі скандуюць «жыве Беларусь!» Ёсць плакаты салідарнасці з Украінай.

17.50

На выхадзе з метро Акадэмiя навук мiлiцыянты у форме i грамадзянскiм. Таксама працуюць “аператары” ГУУС Мiнгарвыканкама. 

На пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» збіраюцца людзі. Іх ужо каля двухсот чалавек. Над грамадой узняліся першыя бел-чырвона-белыя сцягі.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

17.49

Як паведамляе НН, толькі што асобы ў цывільным затрымалі дваіх чалавек на выхадзе з станцыі метро «Акадэмія навук». Гэта назіральнікі ад БХК Гурскі і Анісся Казлюк. Іх адвялі ў міліцэйскі пакой у метро. Пацікавіліся, што яны пішуць і навошта, перапісалі звесткі і адпусцілі.

17.45

У Алеся Кіркевіча, гарадзенскага актывіста, журналіста, міліцыянты вырашылі зрабіць агляд кватэры, паведамляе радыё «Свабода».

Алеся выклікалі сёньня на 15 гадзінаў ў аддзяленьне міліцыі «Цэнтар» на прафілактычную гутарку.

Яго пратрымалі больш за паўтары гадзіны, пасля чаго даставілі на кватэру, дзе ён жыве, і праводзяць яе агляд.

Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Быў арыштаваны за Плошчу ў снежні 2010 году.

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

 

Дзень Волі-2013. Анлайн-рэпартаж

Аўтазакі за кінатэатрам «Кастрычнік». Фота з Фэйсбуку.

17.40

На вуліцы Дарашэвіча каля праспекта— звычайным месцы дыслакацыі сілавікоў перад акцыямі — шэсць аўтобусаў з міліцыяй, прычым тры з іх — без нумароў. Таксама прыпаркаваны аўтазак.

17.30

Як паведамляе nn.by, у дварах за «Лідо» на Якуба Коласа стаяць два аўтобусы з міліцыяй і некалькі меншых транспартных спецсродкаў.

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сцягі, у знак салідарнасці з братнім народам.


Няма запісаў для адлюстравання