Затрыманы Дзяніс Садоўскі

2

Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.

Садоўскага, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Менгарсавета Максіма Гацака, затрымалі на выбарчым участку № 53 Чыгуначнай акругі № 20. Спачатку яго не хацелі пускаць на ўчастак старшыня і намеснік старшыні камісіі. Аднак пасля таго, як давераная асоба кандыдата паабяцаў напісаць скаргу на іх дзеянні, яго, наадварот, сталі не выпускаць з участка і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. Садоўскі быў дастаўлены ва УУС Кастрычніцкага раёна.


Фота bchd.info


Няма запісаў для адлюстравання