Галасуй – не галасуй…

3

20.20  Голосование на выборах депутатов местных Советов завершено – все 6 тыс. 169 избирательных участков закрылись в 20.00, сообщает корреспондент БЕЛТА.

Участковые комиссии приступили к подсчету голосов. Подвести предварительные итоги планируется в ночь с воскресенья на понедельник, 24 марта. Регистрация избранных депутатов, согласно календарному плану подготовки и проведения выборов, должна состояться не позднее 28 марта включительно.

По последним данным Центризбиркома (на 18.00), участие в голосовании приняли более 4,9 млн граждан, внесенных в списки избирателей. Явка достигла 70,48%.

Повторные выборы депутата Палаты представителей Национального собрания по Гомельскому-Новобелицкому округу №36 признаны состоявшимися. Участие в них приняли более половины избирателей из числа внесенных в списки для голосования. По информации на 18.00 явка на повторных парламентских выборах составила 68,92%.

МВД Беларуси не сообщает о каких-либо правонарушениях на избирательных участках. В связи с проведением выборов в местные Советы депутатов личный состав органов внутренних дел был переведен на усиленный вариант несения службы. Сотрудники милиции поддерживали общественный порядок на всех участках для голосования.

Всего в списки избирателей были включены почти 7 млн человек. Кандидатами в депутаты были зарегистрированы более 22 тыс. человек.


19.40  Выбары: віна і гарэлкі — многа, а выбарнікаў мала

Участак № 46 у Першамайскім раёне — адзін зь нямногіх, дзе выбары ня проста альтэрнатыўныя. Тут балятуюцца чацьвёра кандыдатаў у дэпутаты гарсавету, і ажно пяцёра — у дэпутаты абласнога савету. Аднак выбарнікі не праяўляюць вялікай актыўнасьці.

Участак № 46 і яшчэ два суседнія месьцяцца ў віцебскай гімназіі № 8. Але сёньня на гімназічным двары зьбіраюцца купкамі пераважна пэнсіянэры. Прынамсі, большасьць тых, хто ідзе галасаваць — гэта людзі ўжо сталага веку, маладзейшых сустрэнеш рэдка.

Выключэньні бываюць хіба толькі тады, калі з гімназіі дасылаюць невядомых «агітатараў», каб прабегліся па бліжэйшых дамах вуліцы Чкалава ды нагадалі жыхарам пра галасаваньне. Тады на ўчастка прыходзяць адразу чалавек 5-6 з аднаго пад’езду, апавядае назіральніца Тацяна Севярынец:

«Прыбягаў чалавек, абураўся тым, што робіцца — што да яго дахаты прыйшлі нейкія людзі, змушаюць ісьці галасаваць.Ну, гэта ўжо, напэўна, гаротных настаўнікаў паслалі, даручыўшы кожнаму па пад’езду… бо то нікога няма, то адразу па некалькі чалавек, і з аднаго дому і пад’езду. Яшчэ прыходзіў чалавек, абураны тым, што ў школе прадаецца алькаголь Абураўся, бо тут дзеці — спэктакль для выбарцаў, дзіцячы канцэрт — і сьпіртное побач на разьліў. Але Грабоўская, старшыня камісіі і «Чалавек году Віцебска», сказала, што ў яе ёсьць дазвол, і што яна «служыць дзяржаве», што яна «Дзяржаўны чалавек». .

З Тацянай Севярынец давялося размаўляць за тэрыторыяй школы, бо за ёй на ўчастку асаблівы кантроль, і яна ўжо мае ад камісіі два папярэджаньні. За тое, што фатаграфавала падрыхтоўку да продажу алькагольных напояў, і за тое, што крыху перасунула свой стол, каб было лепей відаць працэс галасаваньня.

Назіральніца кажа, што ёй ужо палохаюць выбарцаў: калі чалавек прыходзіць, прыкладам, з двума пашпартамі, яму тлумачаць: «Ня можам выдаць вам бюлетэні на дваіх, бо ў нас назіральнікі». Але не ўсе назіральнікі сочаць за парушэньнямі, кажа спадарыня Тацяна:

«Пра нас так і кажуць: „У нас назіральнікі, таму нельга.“ Не таму, што заканадаўства не дазваляе, а таму, што ў нас назіральнікі! У мяне два міліцыянты стаяць за плячыма. Раней стаялі мэтраў за 10, а тут ужо за плячыма літаральна! Яшчэ я сфатаграфавала назіральніцу ад ГА БРСМ, якая прыйшла, села, і палезла ў інтэрнэт — яна рыхтавалася да нейкай віктарыны па біяграфіі Лукашэнкі. І нічога не назірала. А былі й такія, што прыйдуць, пасядзяць гадзінку ды зьбягаюць».

Да ўчастка прыпісаны 2 165 выбарцаў. Падчас датэрміновага галасаваньня ўдзел у выбарах узялі 389 чалавек паводле падлікаў назіральнікаў, або 399 — паводле падлікаў камісіі. Да абеду ў галоўны дзень галасаваньня прыйшлі яшчэ чалавек пад 400, гаворыць Тацяна Севярынец. Паводле яе меркаваньня, яўка невысокая: наўрад ці будзе больш за 50%.

Кандыдатка ў дэпутаты гарсавету і аблсавету Ірына Яскевіч прыехала на 46-ты ўчастак, каб на свае вочы паглядзець працэс галасаваньня. Яна апавяла, што выбарцы яе пазнаюць. І — зьдзіўляюць:

«Пасьміхаюцца, вітаюцца… Але адчуваецца, што ім усё адно, як галасаваць. Неаднаразова бачыла, як людзі кідаюць бюлетэні ў скрыню, а потым ідуць чытаць біяграфіі кандыдатаў. Гэта нейкі ўласны падыход, ніколі не думала, што такое можа быць!»

Супернікі прадстаўніцы АГП Ірыны Яскевіч на выбарах у гарадскі савет — гэта прыхільніца стварэньня партыі БХД, сябар партыі левых «Справядлівы сьвет» і галоўны інжынэр трамвайна —тралейбуснага ўпраўленьня Дзьмітрый Палякоў. У абласны савет разам са спадарыняй Яскевіч балятуюцца сябар ЛДПБ, сябар партыі БНФ, сябар партыі левых «Справядлівы сьвет» і дырэктар віцебскага філіялу прадпрыемства «Белтэлеком» Аляксандар Бохан.

Выбар вялікі, але вынік ужо відавочны, лічыць Ірына Яскевіч. Але некаторыя выбарцы аддаюць свае галасы за дэмакратычных кандыдатаў. Хлопец гадоў пад 25 надоўга спыніўся перад стэндам з партрэтамі, а потым рашуча зайшоў у кабіну. На ганках гімназіі ён паведаміў, што аддаў свой голас двойчы за аднаго чалавека — за лекара хуткай дапамогі, сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Аляксандра Вінаградава, які балятуецца ў абодва саветы:

«Так, прагаласаваў, і хачу сказаць: гэта шкодна — не хадзіць на выбары! Каб усе хадзілі, і галасавалі так, як я, то потым нас бы меней падманвалі!»

А вось Марына Ігараўна, маці двух дачушак, прыйшла зь дзецьмі проста пагуляць на гімназічны стадыён — на ўчастак для галасаваньня яна нават не заходзіла:

«Ужо даўно не хаджу на мясцовыя выбары. Лічу, што няма карысьці. Вось на прэзыдэнцкія — хаджу, каб потым быць пэўнай, што за дзейнага прэзыдэнта я не галасавала. Не галасавала я за яго, і ўсё! А мясцовыя выбары — што ад іх залежыць? Таго, каго ім трэба, тым выберуць і без мяне!».

19.35  88% акругаў ня маюць выбару

Сёньня ў Беларусі завяршаюцца выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбарчыя ўчасткі зачыняюцца а 20-й гадзіне.

Патрэбна абраць амаль 19 тысяч дэпутатаў ад сельскага да абласнога роўню. Прэтэндэнтаў жа толькі 22 тысячы. Назіральнікі падлічылі — у 88% акругаў няма рэальнага выбару, там балятуюцца ўсяго па аднаму прэтэндэнту.

На гэтых мясцовых выбарах няма ніякага парогу яўкі. Выбары палічаць адбыўшыміся, нават калі прагаласуюць літаральна адзін-два чалавекі. Але паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, толькі ў датэрміновым галасаваньні ўдзельнічаў кожны трэці выбарца, а дакладна — 32,04%.

Палітолягі тлумачаць гэта жаданьнем мясцовых чыноўнікаў дагадзіць кіраўніку дзяржавы. Лукашэнка на пачатку году выказаў меркаваньне, што правам прагаласаваць скарыстаецца працэнтаў 70 выбарцаў. Таму ўлады і падганяюць яўку пад гэтую лічбу. Дзеля гэтага, адзначаюць назіральнікі, скарыстоўваюць усё — пачынаючы ад буфэтаў з таннымі цэнамі ды канцэртамі і заканчваючы прымусам да датэрміновага галасаваньня ды завышэньнем яўкі выбарцаў.
«З кожнай выбарчай кампаніяй колькасьць людзей, якія нібыта датэрмінова галасуюць, узрастае», — адзначае прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы — за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч. Ён тлумачыць, як гэта робіцца:

«Нашы назіральнікі, якія сачылі за датэрміновым галасаваньнем, адзначаюць тэндэнцыю. На ўчастках, дзе ёсьць інтэрнаты (студэнцкія альбо працоўныя), фіксавалася розьніца паміж дадзенымі назіральнікаў і тымі, што штодня вывешвала выбарчая камісія. І там розьніца была вельмі істотная — у дзесяткі, а ў некаторых выпадках і ў сотні разоў. А там, дзе такіх участкаў няма, там з большага лічбы супадалі».

Прадстаўнікі ўладаў тлумачыць высокі ўдзел у галасаваньні тым, што на гэтых мясцовых выбарах людзі ўпершыню атрымліваюць пашыранае запрашэньне. То бок у ім дадаюцца яшчэ біяграфічныя дадзеныя кандыдатаў у дэпутаты.

Валянцін Стэфановіч скептычна ставіцца да гэтай навэлы выбарчага заканадаўства:

«Выбарцы вельмі скардзяцца, што маюць мінімальную інфармацыю пра кандыдатаў. Пра праграмы, дык тут наагул я маўчу. Нічога і блізка няма. Выбарчыя камісіі павінны цяпер не пазьней, чым за 10 дзён да даты выбараў, інфармаваць выбарцаў пра кандыдатаў. Але далёка не паўсюдна гэта зрабілі. У Менску дадзеныя ўключылі ў запрашэньні. А побач, у Менскім раёне, ніякіх дадзеных выбарцы наагул не атрымалі».

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін балятуецца ў сталічны гарсавет. Ён кажа, што стаўленьне выбарцаў да ўладаў нарэшце пачало пакрыху зьмяняцца:
«Усё-такі людзі пачалі шукаць нейкую альтэрнатыву. Яны задумваюцца: як жыць далей?, зь кім зьвязваць свой лёс? Гэта пакуль не часта сустракаецца. Але зрухі ёсьць. Бо ў мінулыя выбарчыя кампаніі людзі практычна нічым не цікавіліся, не ішлі на размовы. Тым болей не тэлефанавалі па тэлефонах зваротнай сувязі, якія мы пакідалі ва ўлётках.

А сёньня мы маем і зваротную сувязь. І падчас пікетаў я бачу — не тое, што людзі давяраюць апазыцыі. Да гэтага пакуль не дайшло. Але яны гавораць, што ў нашай дзяржаве, у нашым асабістым жыцьці адбываецца нешта не тое. І яны пытаюцца: „а што трэба зрабіць?“ „як можна зьмяніць становішча?“ Такія пытаньня з’явіліся. І гэта вельмі добра».

Папярэднія вынікі выбараў назавуць ў панядзелак. Але ўжо дакладна вядома, што сама меней тры выбарчыя акругі застануцца без дэпутатаў. Тут было па аднаму кандыдату на акругу. Але хтосьці памёр, не дачакаўшыся галасаваньня Хтосьці адмовіўся балятавацца ў апошні момант з «асабістых прычынаў».


19.00  У Брэсце на выбарчым участку знайшоўся стос “лішніх” улётак.

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі гарадской выбарчай акругі №3.
 

Знаходку выявіў Віталь Чмель — давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Валянціны Мальцавай. У холе інтэрната на Дзяржынскага 3, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак №19, ён знайшоў каля 100 ўлётак кандыдаткі Надзеі Леанюк. Як выявілася, агітацыйныя матэрыялы выпушчаныя з парушэннем заканадаўства. Па-першае, іх колькасць перавышае пазначаны тыраж у 30 асобнікаў. Па-другое, у выходных звестках адсутнічае прозвішча і ініцыялы замоўцы.

Са словаў незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, ініцыятыўная група Мальцавай будзе патрабаваць зняць апанентку з выбараў на падставе парушэння Выбарчага кодэксу.

Вялічкін: “Віталь Чмель — давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Мальцавай — мае намер звярнуцца ў брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію з заявай, у якой хоча запатрабаваць адмену рашэння рэгістрацыі кандыдата Леанюк”.

Дарэчы, на гэтым жа выбарчым ўчастку быў выяўлены факт ускрыцця скрыні для галасавання. 18 сакавіка скрынку апячаталі ў прысутнасці двух назіральнікаў, якія сфатаграфавалі пячатку. 22 сакавіка выявілася, што пячатка адрозніваецца ад першапачатковай. Па факце парушэння кандыдат у дэпутаты Валянціна Мальцава напісала заяву ў пракуратуру.


17.20  Камісіі ходзяць са скрынямі па кватэрах, парушаючы Выбарчы кодэкс.

Спісы выбаршчыкоў, якія галасуюць дома, робяцца без зваротаў грамадзян, па паведамленнях сацыяльных работнікаў.

“Заявы могуць быць і вусныя, але яны павінны быць. Проста так хадзіць па хатах камісія не мае права. Спісы робяцца без заяваў, бюлетэняў бяруць з запасам, але потым аказваецца, што яны ўсе пргаласавалі. Такое адчуванне, што выходзяць у поле і закідваюць сетку, каб сабраць як мага больш выбаршчыкаў. Відавочна, што за той час, які траціцца на гэта, столькі людзей не маглі прагаласаваць”, — кажа старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” адзначаюць, што нічога новага на гэтых выбарах не адбываецца, парушэнні звычайныя. Так, на адным з участкаў камісія дала мужчыне прагаласаваць за дачку.

Гулак: “Крыху больш гэтым разам заганялі на датэрміновае. Відавочна, што трэба было арганізаваць гэты працэс, бо выбары самыя нецікавыя з усіх — іх проста не відаць. Нашы назіральнікі адзначаюць, што людзі робяць выбар “метадам тыку”. Яны не ведаюць, за каго галасаваць, таму адбываецца адміністратыўны рытуал, а не свядомае абранне органаў улады”.


17.05    Нягледзячы на тое, што гэтым разам кандыдатам не далі грошы на ўлёткі і забаранілі агітаваць за байкот.

Сёлетнія мясцовыя выбары амаль не адрозніваюцца ад такіх жа выбараў чатырохгадовай даўніны. Нягледзячы на тое, што выбарчае заканадаўства было ў чарговы раз змененае напярэдадні гэтай кампаніі. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае эксперт ў выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер.

Калі што і адчулася, разважае эксперт, то толькі забарона кандыдатам заклікаць людзей не хадзіць на выбары. Усё ж астатняе…

Сяргей Альфер: “Амаль немагчыма было ўбачыць кандыдатаў, ніякай выбарчай кампаніі, нічога даведацца пра кандыдатаў немагчыма. Апроч, як з тых улётак, што вывесілі пэўныя кандыдаты, альбо з агульных улётак са звесткамі пра кандыдатаў, якія падрыхтавалі да выбараў. Карацей – абсалютна адзін да аднаго, як і раней”.

І прычына тут не ў тым, што цяпер кандыдатам не даюць дзяржаўныя грошы на друк сваіх інфармацыйных матэрыялаў – іх аддалі выбарчым камісіям на выраб агульных інфармацыйных улётак.

Сяргей Альфер: “Кандыдат, які б хацеў выдаць, то знайсці 1 ці 2 мільёны рублёў на гэта – не вялікая праблема і іх заўсёды можна было б знайсці. Так што, я не бачу ніякіх істотных зменаў у гэтай выбарчай кампаніі з-за унесеных зменаў у выбарчае заканадаўства”.

Праўда, эксперт звяртае ўвагу Еўрарадыё на “спецыфічнае” стаўленне да пікетаў падчас агітацыйнай кампаніі.

Сяргей Альфер: “Сілавыя органы, міліцыя вельмі спецыфічна ставіліся да дазволеных сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і каму хацелі – дазвалялі, а каму хацелі – не дазвалялі. Казалі, што гэта – масавае мерапрыемства”.

Але гэта, сцвярджае Сяргей Альфер, залежыць не ад зменаў выбарчага заканадаўства, а ад зменаў, унесеных раней ў закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Сёння, кажа, нават калі адзін чалавек і маўчыць – гэта ўжо можа быць названае міліцыяй “масавае мерапрыемства”. Але калі параўноўваць “забарончыя” дзеянні міліцыі сёлета з тым, як яны дзейнічалі ў 2010 годзе, то розніцы вялікай не бачна.

Сяргей Альфер: “Калі палічыць агульную колькасць такіх рэпрэсіўных захадаў падчас агітацыйнай кампаніі, то мне здаецца, што і чатыры гады таму іх было не на шмат менш”.

Абвінавачванні, што змены з выбарчае заканадаўства абмяжоўваюць магчымасці кандыдатаў у дэпутаты і выбаршчыкаў, абураюць сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка. Маўляў, ніякага ціску з боку ўладаў няма.

Мікалай Лазавік: “Страшэнны ціск з боку ўлады” – гэта такі штамп, які, нават не задумваючыся, былі парушэнні ці не, ставіцца на любыя дзеянні ўладаў. Нават, калі скіраваныя на паляпшэнне ўмоў для правядзення агітацыі. А там не выдзяляюць апазіцыйных і праўладных кандыдатаў – робіцца ўсё для усіх”.

Магчыма, кажа Сяргей Альфер, калі б выбары былі больш цікавыя для выбаршчыкаў і кандыдатаў, калі б была больш вострая барацьба за мандаты, то змены выбарчага заканадаўства выявіліся б больш выразна. Але гэтая кампанія па выбарах мясцовых дэпутатаў значных адрозненняў ад кампаніі папярэдняй не мела.


16.50   За период избирательной кампании в местные Советы депутатов в разные избирательные комиссии поступили 753 жалобы.

Председатель ЦИК считает, что “это немало”. По словам Лидии Ермошиной, часть из них не связаны с выборами — люди “под выборы пытаются решить иные вопросы, связанные с работой ЖКХ, транспорта”. Еще часть жалоб касается “разъяснения избирательного законодательства”, информирует БЕЛТА.


15.30  На выборах депутатов местных Советов, по данным на 14.00, проголосовало более половины избирателей Беларуси – 54,8% граждан, включенных в списки избирателей, или 3 млн 820 тыс. 346 человек. Об этом БЕЛТА сообщили в ЦИК.

Как рассказала журналистам председатель ЦИК Лидия Ермошина, опережает всех Витебская область – здесь на участки пришли 60,83%. Во всех остальных областях явка также приближается к 60%.

Так, в Брестской области проголосовали 51,49% избирателей, в Гомельской области – 58,67%, в Гродненской – 54,17%, в Минской – 54, 36%, в Могилевской – 57,86%. В Минске явка составила 48,66%.

Лидия Ермошина добавила, что на 12 участках, образованных на территории воинских частей, голосование закончилось. В выборах приняли участие все военнослужащие, включенные в списки избирателей.

Председатель ЦИК обратила внимание, что в стране аккредитовано более 29 тыс. национальных наблюдателей, “т.е. процесс находится под постоянным контролем”. Кроме того, за местными выборами наблюдают 15 иностранных дипломатов, аккредитованных в Беларуси.

Глава Центризбиркома подчеркнула: “Образованные местные Советы будут обеспечивать тон политической и социальной жизни Беларуси на весь предстоящий год. От этого напрямую будут зависеть итоги выборов Президента Республики Беларусь”.

По мнению Лидии Ермошиной, текущие местные выборы являются очень важным, наверное, первым этапом избирательной кампании по выборам Президента.

15.25  На избирательном участке, расположенном в 80-й столичной школе наливают за пять тысяч, а  закуска стоит – 3 тысячи.

«Мы на водку решили не делать наценку так же, как и на фрукты. У нас нет задачи наторговать. Главное – это, чтобы народу было хорошо», – пояснила продавщица.


14.30  Наблюдательницу лишили аккредитации из-за написания жалобы.

Валерия Черноморцева, является активисткой оргкомитета по созданию партии БХД.

Кроме того, она считается наблюдателем в рамках кампании под названием «Право выбора». Ее аккредитовали на избирательном участке за номером 25 Логойского округа №44.

Сообщается, что Черноморцева написала 21 марта жалобу на то, что комендант общежития подошла к членам комиссии, чтобы сверить списки. Через полчаса на участок для голосования прибыли обитатели этого общежития.

Вместе с тем, в этот же день Валерия Черноморцева сфотографировала еще и урну для голосования, за что на нее накричали и приказали удалить фото. Утром 23 марта активистке сообщили, что ее лишили аккредитации за то, что наблюдательница вмешивалась в работу избирательной комиссии, находилась возле избирательной урны и произвела фотосъемку, которая запрещена.

Отметим, что в ответе на жалобу Черноморцевой написано, что на участке никого из посторонних не было, находились лишь члены комиссии, наблюдатели и избиратели.


13.45   Наблюдатель от оргкомитета по созданию партии «Белорусская Христианская демократия», активист кампании «Право выбора» Виктор Кулак утверждает, что у него на избирательном участке украли папку с документами, в частности — с бланками наблюдения.

Виктор Кулак наблюдает за выборами на участке № 51 Железнодорожного округа Минска. 22 марта он забыл папку с документами на участке, а вернувшись — не обнаружил ее.

Ни дежурный милиционер, ни председатель комиссии, ни вахтер о судьбе папки ничего не знают. На просьбу Кулака посмотреть записи камер наблюдения активисту БХД ответили, что камеры сломаны.

«Короче, мою папку украли», — заявил Виктор Кулак пресс-службе БХД.

13.36  Аб’ява: “Забяспечыць 100% яўку на датэрміновым галасаванні”

Прадстаўнікі праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” фіксуюць выпадкі прымусу да галасавання.

Студэнты журфаку БДУ паведамляюць, што да іх падыйшла загадчыца кафедры і настойліва парэкамендавала студэнтам, якія жывуць у інтэрнаце, прагаласаваць датэрмінова.

Прымус да датэрміновага галасавання таксама меў месца ў адносінах да працаўнікоў прадпрыемства, якія пражываюць у інтэрнаце прадпрыемства.

У адзін з дзён датэрміновага галасавання 90% тых, хто галасаваў, былі жыхарамі інтэрната ААТ “Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў” (Голубеўская выбарчая акруга №26, участак №80).

У Баранавічах выбаршчык заявіў, што працаўнікоў ААТ “558 Авіяцыйны рамонтны завод” адмыслова адпусцілі з працы для датэрміновага галасавання.

У адной з рэгіянальных устаноў аховы здароўя павесілі аб’яву аб неабходнасці забяспечыць 100% яўку на датэрміновым галасаванні.


12.00   Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на ўчастку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі. Тут нават была “канкурэнцыя”.  Па акрузе ідзе тры кандыдаты, прычым адразу двое ад улады. Гэта Ганна Астроўская, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 180 г. Мінска” і  Іна Герасімава, дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Мінска”. Трэці кндыдат – Дзмітрый Троцкі – прадстаўляе партыю Гайдукевіча. Цяжка было выбраць…

11.00   Аляксандр Лукашэнка традыцыйна галасуе не датэрмінова, а ў асноўны дзень. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы прагаласуе на выбарчым участку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі № 39, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.  

Як чакаецца, Лукашэнка адкажа на пытанні прысутных на ўчастку журналістаў.

10.00  В досрочном голосовании на выборах в местные Советы депутатов приняли участие около 32% граждан Беларуси, внесенных в списки избирателей, или более 2 млн. 200 тыс. человек. Об этом сегодня сообщил журналистам секретарь Центральной комиссии по выборам и проведению республиканских референдумов Николай Лозовик, сообщает корреспондент БЕЛТА.

В Брестской области 18-22 марта проголосовали 31,76% избирателей, в Витебской – 30,44%, в Гомельской – 33,81%, в Гродненской – 31,12%, в Минской – 31,61%, в Могилевской – 31,69%, в Минске – 32,97%%.

Явка избирателей на повторных выборах депутата Палаты представителей по Гомельскому-Новобелицкому округу №36 во время досрочного голосования составила 24,46%.

“Это очень хороший показатель. Наверное, здесь сказывается сознательность и активность наших избирателей”, – отметил Николай Лозовик.

Секретарь ЦИК добавил, что в этом году для приглашения избирателей на участки использовались как традиционные способы, так и новые, появившиеся в частности, в связи с изменениями, внесенными в избирательное законодательство. Так, во время текущей кампании избиратели впервые вместе с приглашением на выборы получили информацию о своих кандидатах в депутаты. “Если ранее некоторые избиратели узнавали, за кого им придется голосовать только на избирательном участке, то сейчас они, получив информацию за несколько дней, могли проанализировать, кто же у них баллотируется по округу и выбрать, за кого голосовать. А если выбор сделан – то зачем оставаться дома? Можно идти на участок и проголосовать досрочно”, – сказал Николай Лозовик.

Важно, что этой избирательной кампании много внимания уделили СМИ. “Они освещали очень активно ее ход. Думаю, в республике не было ни одного гражданина, который не знал бы, что в стране проходят выборы”, – подчеркнул Николай Лозовик. Более того, во время текущей кампании ЦИК впервые разослала избирателям СМС с приглашением принять участие в голосовании. Такое сообщение получили абоненты velcom, МТС и life.

9.00  Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» паведамляе, што ў дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчых участках «будзе прадстаўлены шырокі спектр паслуг і забаўляльных мерапрыемстваў». Сярод прапанаваных паслуг – канцэрты, выставы, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, дэгустацыі, кансультацыі спецыялістаў.

«На сельскіх выбарчых участках рэкламу паслуг прадставіць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовыя медыцынскія ўстановы, камбінат бытавога абслугоўвання. Грамадскія аб’яднанні «Белая Русь» і «БРСМ» паўсюдна правядуць акцыі і ўручэнне сувеніраў маладым выбаршчыкам», – абяцае свята раённае выданне.

Прадпрыемствы райспажыўкааперацыі падрыхтавалі для выбаршчыкаў сюрпрыз – бяспройгрышную латарэю.

Выбаршчыкі змогуць нават «азнаёміцца з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі перыядычнымі выданнямі і аформіць падпіску».


8.15  На 55-м участку Чыгуначнай акругі мог адбыцца ўкід бюлетэняў, паведамляе БХД.

Паперка, якой 21 сакавіка пры апячатваньні скрыні заклейвалі шчыліну для бюлетэняў і на якой падпісаўся назіральнік, падчас перапынку зь яе зьнікла. Замест яе была паперка бяз подпісу.

Паводле прэс-службы БХД, на 51-м участку той самай акругі разыходзяцца лічбы прагаласаваўшых паводле дадзеных назіральніка і выбарчай камісіі. Так, 21 сакавіка назіральнік зафіксаваў 32 выбарнікі, камісія — 78.

Назіральнік Віктар Кулак паведаміў, што на ўчастку былі і дзьве праўладныя назіральніцы, адна зь іх — ад БРСМ. Але яны знаходзіліся на ўчасткку толькі каля гадзіны і сышлі.

8.05  Каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” балатаваўся ў Мінскі абласны савет дэпутатаў.

Рашэнне пра яго адхіленне ад выбараў было прынятае 21 сакавіка ў сувязі з тым, што агітацыйныя матэрыялы Карняенкі былі выдадзеныя нібыта з парушэннем заканадаўства. Кандыдат хацеў выдаць свае агітацыйныя ўлёткі самастойна, каб у іх была важная для яго інфармацыя. Напрыклад, што ён быў сябрам Вярхоўнага савету СССР і першым намеснікам старшыні Гомельскага гарадскога савету. У афіцыйную ўлётку такая інфармацыя не трапіла, там палітык і надрукаваў свае матэрыялы сам.

Тыдзень таму яму вынеслі папярэджанне за самастойны выраб улётак, пасля чаго ён не праводзіў агітацыі. Аднак потым за тое ж самае парушэнне Віктара Карняенку ўсё ж знялі з выбараў.

Палітык мае абскардзіць рашэнне акруговай выбарчай камісіі, каб прыцягнуць як мага большую ўвагу да ўмоваў, у якіх у Беларусі праходзяць выбары, інфармуе БелаПАН.


8.02  Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Мінску Галіна Каржанеўская назірала за выбарамі ў межах кампаніі “Права выбару”.

  У вечары 21 сакавіка яна забылася на ўчастку пакет з прадуктамі і вярнулася па яго. Дзяжурны міліцыянт вярнуў ёй пакет, а раніцай яна даведалася, што яе пазбавілі акрэдытацыі за “спробу пранікнення на ўчастак пасля закрыцця”, інфармуе прэс-служба БХД.


8.00   Апазіцыйныя палітыкі расказалі, з якім ціскам сутыкнуліся падчас перадвыбарчай кампаніі.

“За тры дні па нашых падліках прагаласавала 47 чалавек, а па падліках камісіі – 112. Галасаваць ідуць ў асноўным з двух дамоў. Магчыма, там інтэрнаты нейкія, альбо дзяржслужачыя. Але галасуюць датэрмінова пераважна жыхары гэтых дамоў”, — расказвае назіральніца Анастасія.

Яна сочыць за парадкам і законнасцю на 47-м участку, размешчаным у сталічнай школе. Тут балатуюцца адразу два апазіцыянеры – камуніст Сяргей Калякін і моладзевы актывіст Зміцер Каспяровіч. Акрамя іх, яшчэ тры кандыдаты. Анастасія кажа, што сябры камісіі паміж сабой ужо абмяркоўваюць пераможцу — знаёмую настаўніцу.

Адзін з лідараў Партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказвае, што сёлетняя кампанія ілюзій у яго аднапартыйцаў не выклікала з самага пачатку. Аднак без нечаканасцяў не абышлося. Кастусёў кажа, што мясцовыя выбарчыя камісіі пачалі творча падыходзіць да біяграфій кандыдатаў, якія вывешваюцца на ўчастках.

“Скарачаюць біяграфію кандыдата да мінімуму. Вось, такі выпадак быў у Оршы з Ігарам Казмельчаком. Чалавек падрыхтаваў біяграфію, усё распісаў. А камісія скараціла яе да трох радкоў. Нарадзіўся, жыў і ўсё. Як быццам, у чалавека біяграфіі няма”.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі таксама расказвае, што яго паплечнікі сутыкаюцца з ціскам уладаў і несправядлівасцю. Ён увогуле лічыць, што гэтая кампанія — самая складаная за апошнія гады.

“Той узровень рэпрэсій, узровень перашкодаў, які чыніўся падчас гэтай кампаніі, ён перавысіў усё, што было падчас ранейшых выбараў”.

Віталь Рымашэўскі расказвае, што ніводзін выбарчы пікет сябры БХД у Мінску не прайшоў без перашкодаў з боку міліцыі. Па яго словах, праваахоўнікі фактычна ўзялі на сябе ролю членаў ЦВК і пільнуюць кожнае, нават самае дробнае парушэнне.

“Тое самае нас чакае падчас прэзідэнцкай кампаніі, трэба быць гатовымі да таго, што ўлады не дазволяць спакойна збіраць подпісы”, — мяркуе Рымашэўскі.

Наракае на недэмакратычнасць выбарчай кампаніі і адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Распавядае, што у кампаніі былі, у прынцыпе, гатовыя да такога развіцця падзей, таму ад пачатку вырашылі скарыстацца момантам і парэкламаваць свой “Народны рэферэндум”.

“Мы не мелі ілюзій. І мы паставілі перад сабой задачу, праводзіць кампанію ў межах “Народнага рэферэндуму”. І мы збіралі подпісы за яго. І бачым, што людзі падпісваюцца нягледзячы на рэпрэсіі, страх”.

Як правіла, на выбарах у мясцовыя саветы некалькі апазіцыянераў усё ж традыцыйна перамагаюць. Так было і мінулы раз, у 2010 годзе. Што атрымаецца ў апазіцыі цяпер, убачым 23 сакавіка.


7.50   Паводле ацэнкі ўдзельнікаў ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кампанія па «выбарах» дэпутатаў мясцовых саветаў была «вельмі дэпалітызаванай», а працэс праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў «татальна закрытым».

Усе мясцовыя саветы ў краіне, як і Нацыянальны сход, складаюцца з прадстаўнікоў адной палітычнай сілы — лукашэнкаўцаў. Арганізаванай апазіцыі ў саветах няма ад 1996 года.

У канцы 1990-х і на пачатку 2000-х грамадства яшчэ верыла, што на выбарах можна нешта змяніць. Калі прыйшло разуменне, што сістэма гэта выключае, стаўленне да ўсіх выбараў, акрамя прэзідэнцкіх, стала апатычным.

Тэлебачанне і радыё ў краіне таксама фактычна прыватызаваны лукашэнкаўцамі. А самае галоўнае, што выбарчыя камісіі складаюцца амаль з адных лукашэнкаўцаў, падлік галасоў арганізаваны такім чынам, што яго нельга праверыць. 

Таму ўдзел насельніцтва ў выбарчых кампаній ніякі. Скажам, на гэтых мясцовых выбарах у сярэднім на адно месца прэтэндуе 1,2—1,3 кандыдата. З навінак кампаніі можна адзначыць толькі тое, што паводле новага заканадаўства агітацыя за байкот выбараў цяпер забароненая.


Няма запісаў для адлюстравання