Кіраўнікі дыпмісій ЕЗ і ЗША ў Беларусі наведалі амбасаду Украіны

1

“Беларусь выказала сваю пазіцыю па сітуацыі ва Украіне гранічна ясна і найбольш дыпламатычным чынам”, – сказала кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора па выніках сустрэчы:

– Кіраўнікі місіі Еўразвязу запрасілі ўкраінскага амбасадара расказаць пра сітуацыю ва Украіне. Гэта звычайная практыка, але мы вырашылі, што маглі б сабрацца ў амбасадзе Украіны. З большага – гэта акт салідарнасці, акрамя таго, украінскі бок хацеў атрымаць рэальную падтрымку. Мы абмеркавалі бягучую сітуацыю ва Украіне, абмеркавалі, што адбылося ды якім можа быць развіццё сітуацыі ў будучыні.

Далейшыя крокі ў дачыненні да “ўкраінскага пытання” абмяркоўваюцца сёння ў Бруселі, Вашынгтоне, Кіеве і Маскве, дадала еўрадыпламатка. Майра Мора таксама адзначыла , што на сустрэчы закраналася пазіцыя Беларусі ў адносінах да расейска-ўкраінскага канфлікту.

Нагадаем, у заяве МЗС Беларусі ад 19 сакавіка гаварылася, што “Рэспубліка Беларусь не можа быць абыякавай да падзеяў ва Украіне, у тым ліку да праведзенага рэферэндуму ў Крыме і прынятым па яго выніках рашэнні аб уваходжанні Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі, асабліва глыбокую заклапочанасць выклікаюць спробы палітыкаў, у рэчаіснасці далёкіх ад падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, вырашаць, што добра, а што дрэнна для нашых славянскіх народаў”, – гаварылася ў заяве.


Няма запісаў для адлюстравання