Ці забароняць у Беларусі расійскі тэлеканал?

0

Подпісы пад адпаведным зваротам былі сабраныя 19 сакавіка падчас першага пасяджэння ў Мінску ініцыятывы Камітэта салідарнасці з Украінай. 

Як паведаміла актывістка Ганна Шапуцька, зварот будзе адпраўлены поштай. У дакуменце зазначаецца, што патрабаванне забараніць у Беларусі вяшчанне тэлеканала Расія 1 (РТР) выклікана тым, што ў перадачах гэтага канала «Вести» і «Воскресный вечер с Соловьевым» у выступленнях вядучых і гасцей праграм гучаць заклікі да нацыянальнай варожасці.

Апрача таго, гаворыцца ў звароце, ставіцца пад сумненне права беларускага народа на самавызначэнне, гучаць заклікі да змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, адвяргаецца яе суверэнітэт. 

У звароце ўтрымліваецца патрабаванне забараніць уезд у Беларусь і распачаць справу па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да тэлевядучых Дзмітрыя Кісялёва і Уладзіміра Салаўёва, а таксама гасцей іх праграм Аляксандра Праханава, Уладзіміра Жырыноўскага, Анатоля Васермана і Аляксандра Дугіна, паведамляе БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання