Пуцін выступіць у Крамлі ў справе Крыму (сцэнар далучэння новага суб'екта)

Як паведамляе РІА “Новости”, выступ расійскага прэзідэнта адбудзецца перад дэпутатамі Дзярждумы, членамі Савета федэрацыі, кіраўнікамі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пуцін адрэагуе на зварот крымскага парламента і горада Севастопаль аб прыёме ў склад Расіі.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Расіі падпісаў указ аб прызнанні Крыма незалежнай дзяржавай. Як вядома, практычна ўвесь свет не прызнаў вынікаў рэферэндума, які прайшоў у Крыме (нібыта, амаль 97% выказаліся да далучэнне да Расіі). ЕС заклікала Маскву не ўключаць Крым у склад Расіі. Еўрасаюз, ЗША, Канада ўвялі санкцыі супраць групы расійскіх і крымскіх чыноўнікаў ды сілавікоў.

У расійскіх СМІ ўжо распісаная працэдура прыёму Крыма ў склад Расіі. Спачатку Уладзімір Пуцін праінфармуе абедзьве палаты парламента і ўрад, пры неабходнасці, правядзе кансультацыі. Пасля прэзідэнт звяртаецца ў Канстуцыйны суд з просьбай даць ацэнку адпаведнасці дамовы канстытуцыі краіны.

У выпадку станоўчага рашэння міжнародная дамова ўносіцца на ратыфікацыю ў Дзярждуму разам з праектам федэральнага канстытуцыйнага закона, у якім вызначаецца назва, статус і межы суб’екта. Калі гэтыя два дакументы падтрымліваюць палаты расійскага парламента, уносяцца змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі, куды дадаецца назва аднаго ці двух суб’ектаў.

Фота — Reuters   

Поделиться ссылкой: