Івонка Сурвіла: Годна адзначым Дзень волі!

1

«Гэтым вы прыпомніце свету, што і вы хочаце быць гаспадарамі на сваёй зямлі», — гаворыцца ў яе звароце, размешчаным на старонцы Рады БНР у «Фэйсбуку».

Сурвіла звяртаецца да суайчыннікаў «з трывогай на душы». «Падзеі ва Украіне паказалі свету, да якой скрайнасці Масква гатовая пайсці, каб вярнуць імперыю. Не зважаючы на законы міжнароднага сужыцця, на міжнародныя — ёю падпісаныя — дагаворы і на аднагалоснае асуджэнне ўсяго свету, Расія напала на суседнюю дзяржаву пад выдуманым прэтэкстам небяспекі, якая маўляў пагражае «рускамоўнаму» насельніцтву гэтае дзяржавы. У трыццатыя гады напад на суседнюю дзяржаву пад падобным прэтэкстам быў першым крокам да найстрашнейшай сусветнай вайны, якую перажыло чалавецтва», — сказала яна, піша БелаПАН.

Для Беларусі, падкрэслівае Сурвіла, «маскоўская агрэсія на Украіну асабліва трывожная». «Калі свет адэкватна не зарэагуе, мы можам стацца наступнай ахвярай маскоўскага імперыялізму. Прэтэкст будзе той самы: расійскамоўнае насельніцтва Беларусі», — мяркуе яна.


Няма запісаў для адлюстравання