Асабліва гэта тычыцца амбасадаў Польшчы і Літвы – яны выдаюць найбольшую колькасць візаў беларусам.

Кажа каардынатар грамадзянскай кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” Алесь Герасіменка:

– Фактычна мы маем справу з “шэрым” рынкам, які звязаны з візамі, з рынкам, які існуе нелегальна, у якім працуюць людзі, якія парушаюць закон, закон і Еўрапейскага звяза і Беларусі. На жаль мы не бачым, каб беларуская дзяржава здолела нейкім чынам спыніць развіццё гэтага рынку.

Як перамагчы пасярэднікаў? Эксперт Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Елісееў лічыць, што гэтаму дапаможа адкрыццё цэнтраў візавай падтрымкі, якія будуць дзейнічаць згодна з заканадаўствам Еўразвяза:

– Кошт паслугаў такіх цэнтраў згодна з заканадаўствам мусіць складаць не больш за 30 еўра. Такім чынам тысячы беларусаў, якія зараз плацяць шалёныя грошы за электронную рэгістрацыю, яны маглі б плаціць менш і мець больш якасны пакет паслугаў.

Папярэдне можна казаць, што аб’ем “шэрага” рынку пасярэднікаў складае ад 5-ці да 10-ці мільёнаў еўра ў год.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»