Супрацоўнік КДБ Сяргей Кайдуноў заявіў, што ён не валодае беларускай мовай, кажа Гэнік Лойка:

– У нас у Беларусі немагчыма дабіцца ад дзяржавы беларускай мовы, дзяржава не дае беларускую мову – гэта парушэнне чацвёртага артыкула закона аб мовах. Шмат было такіх выпадкаў, калі я проста абмяжоўваўся якой-небудзь скаргай і ўсё. Але ў гэтым выпадку я паспрабаваў давесці ўсё да суда, прайшоў усе інстанцыі, напісаў двойчы кіраўніцтву КДБ, нарэшце вось падаў у суд.

Гэнік Лойка ў сваёй судовай скарзе просіць прызнаць дзеянні юрыдычнай асобы Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь – па адмове ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай – незаконнымі. Абавязаць КДБ прыняць меры дысцыплінарнага ўздзеяння да свайго супрацоўніка ажно да звальнення з пасады.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»