Украіна занепакоена спробамі Расіі ўцягнуць Беларусь у расійска-ўкраінскі канфлікт

0

Нагадаем, на аэрадроме ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) 13 сакавіка прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС Расіі з авіяцыйна-тэхнічным персаналам са складу авіяцыйных частак Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл РФ. З улікам гэтых самалётаў цяпер на тэрыторыі Беларусі ўжо знаходзяцца 10 расійскіх Су-27. Чатыры з іх — дзяжурнае звяно на аэрадроме ў Баранавічах.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны Беларусі, авіяцыйныя сілы Расіі будуць задзейнічаны ў другім этапе праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі, падчас якога будзе праверана гатоўнасць да выканання задач Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА ў цэлым з прыцягненнем часткі яе расійскага кампанента, што прадугледжана пагадненнямі ў межах Саюзнай дзяржавы. 12 сакавіка на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапаноўвае Расіі размясціць дадаткова на сваёй тэрыторыі да 15 расійскіх знішчальнікаў.

“Паводле аператыўных звестак, якія мы атрымліваем, тыя вучэнні, што праводзяцца Расіяй у Белгарадскай, Курскай абласцях, таксама праводзяцца некаторымі расійскімі ваеннымі часцямі і на тэрыторыі Беларусі. Гэта не можа не выклікаць трывогі. Фактычна, гэта азначае тое, што да гэтай агрэсіі з боку Расіі спрабуюць усялякім спосабам прыцягнуць і іншыя дружалюбныя нам дзяржавы”, — заявіў Перабійніс.

“Тое, што там (у Беларусі. — БелаПАН.) размяшчаюцца сілы Расіі, гэта ўнутраная справа Беларусі і яе двухбаковых адносін з Расійскай Федэрацыяй. Але мы не можам у кантэксце тых дзеянняў, якія цяпер праводзіць Расійская Федэрацыя, не выказваць трывогу ў сувязі з гэтым, таму што мы адчуваем прамую пагрозу нашым нацыянальным інтарэсам і нацыянальнай бяспецы”, — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны.

Перабійніс таксама пракаментаваў адмову Выканкама СНД аб правядзенні ў Кіеве пазачарговага Савета міністраў замежных спраў СНД: “Мы расчараваныя тым рашэннем, якое было прынята Выканаўчым камітэтам СНД аб тым, што наша прапанова аб правядзенні тэрміновага пасяджэння ў Кіеве не была падтрымана. Мы ўсё ж разлічвалі на тое, што нашы сябры і партнёры па СНД падтрымаюць Украіну ў сітуацыі агрэсіі з боку Расіі. На жаль, гэтага не адбылося. У такой сітуацыі мы лічым, што СНД самаўхілілася ад рэакцыі на агрэсію супраць дружалюбнай дзяржавы”.

Паводле слоў прэс-сакратара ўкраінскага МЗС, Кіеў пакуль не прыняў рашэння пра выхад з Садружнасці. “Мы працягваем старшынстваваць у СНД”, — заявіў ён. Аднак ігнараванне просьбы Украіны, адзначыў Перабійніс, “прымушае сур`ёзна задумацца аб эфектыўнасці гэтай арганізацыі”.

На пытанне БелаПАН, ці стаіць выхад з СНД на парадку дня, Перабійніс адказаў: “Мы разглядаем усе магчымыя варыянты”.


Няма запісаў для адлюстравання