У Польшчы злавілі беларускіх шпіёнаў?

1

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта беларусы, якія працавалі на карысць Расіі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дэпутатам з парламенцкай спецкамісіі было пра гэта паведамлена на нетыповым пасяджэнні — у сядзібе Службы вайсковай разведкі, а не ў Сейме, як гэта звычайна бывае.

Падазраваныя ў шпіянажы, быццам бы, займаліся распрацоўцай аб’ектаў польскага войска. Рашэнне пра іх затрыманьне было прынятае пасля таго, як яны павялічылі сваю актыўнасць у сувязі з падзеямі ва Украіне, сцвярджае Wyborcza.

Кампетэнтныя органы Беларусі пакуль не каментуюць інфармацыю.


Няма запісаў для адлюстравання