Незалежныя кандыдаты з Оршы абмяркоўваюць магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах

0

Камусці абяцаюць вырабіць іх толькі напрыканцы гэтага тыдня, а некаторым – і ўвогуле кажуць, што да выбараў могуць не паспеюць,” – распавёў кандыдат ад Партыі БНФ Ігар Казмярчак.

Актывістка Руху “За свабоду” Валянціна Ігнаценка ўжо пералічыла грошы за друк агітацыйных улётак, і толькі пасля гэтага ёй паведамілі, што друкарня загружаная працай, і таму надрукаваць яе агітацыйныя матэрыялы змогуць толькі на наступным тыдні. Калі да выбараў застанецца ў лепшым выпадку 7 дзён.

“Я пералічыла грошы, бо ў друкарні загадзя ніхто не папярэдзіў, што будуць затрымкі. І толькі потым мне сказалі, што спачатку надрукуюць усе матэрыялы для камісій, а мы, кандыдаты – будзем на апошнім месцы. І ўвогуле параілі пашукаць іншую друкарню, бо да выбараў могуць і не паспець. А патэлефанавала ў ЦВК, там слухаўку перадалі юрысту, і спадарыня пачала мяне дакараць, што я не паставіла ў дамове дату, да якой улёткі мусяць быць гатовыя. Ды ў тым бланку нават няма такой графы – для даты. І спачатку ж мне ніхто не сказаў, што будуць так пазніцца. Інакш, канешне, я і грошы б не пералічвала, і, можа, друкарню іншую пашукала б!” – гаворыць Валянціна Ігнаценка.

Сябру Партыі БНФ Ігару Казмерчаку аршанская друкарня паабяцала вырабіць улёткі да канца гэтага тыдня. Але верыць абяцанням ён не можа: яшчэ 6 сакавіка ён пералічыў грошы за друкаванне, а ўлётак няма дагэтуль.

Спачатку актывісту сказалі, што друкаваць улёткі не будуць, пакуль не атрымаюць дазвол ад райвыканкама. Абураны кандыдат паскардзіўся ў раённую выбарчую камісію, прычым калектыўную скаргу падпісалі адразу пяцёра незалежных кандыдатаў, і старшыня Мікалай Давідовіч 7 сакавіка запэўніў актывістаў, што пытанне вырашыцца “ўжо сёння”. Праблемы ён патлумачыў тым, што дырэктар друкарні “малады”, і добра не ведае свае працы. Але нічога не вырашылася і дагэтуль, гаворыць Ігар Казмярчак:

“Карысці ад таго, што я хацеў заключыць дамову з друкарняй загадзя, не атрымалася ніякай. Я вымушаны чакаць, пакуль друкарня выканае іншыя замовы, разам з астатнімі кандыдатамі. Мы бачым, што стаўленне да нас, прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці, грэблівае: абяцанні раздаюцца і не выконваюцца. З улікам таго, што праблема ўлётак не адзіная, што ў выбарчыя камісіі не ўключылі сябраў апазіцыйных партый, і што кандыдатамі шмат каго не зарэгістравалі па надуманых прычынах, мы абмяркоўваем магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах. На знак пратэсту супраць таго, што ў Оршы, прынамсі, мы ўжо бачым перадузятае стаўленне да прадстаўнікоў апазіцыі”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 
http://spring96.org/be/news/69733


Няма запісаў для адлюстравання