Мікалай Статкевіч: Дабразгаліся зброяй, дагуляліся…

3

Сайт Мікалая Статкевіча прыводіць вытрымкі з яго лістоў да родных за апошнія дні, прысвечаныя падзеям ва Украіне:

“Лічу, што Януковічу не пашанцавала з-за памераў яго краіны. Украіна занадта вялікая і цалкам яе прыватызаваць цяжка. Давялося рабіць гэта па кавалкам. Але гэта заўважна, тым  болей, пры наяўнасці незалежнага TV. Вось украінцы і раззлаваліся. Была б У;краіна раоў у 5 меней – прыватызаваў бы яе ўсю цалкам і ніхто з “простых людзей” нічога б і не заўважыў. А ккалі б ён саджаў злодзеяў, якія хочуць нешта ўкрасці ў “яго” краіне, то яго б яшчэ і хвалілі – які добры гаспадар і як змагаецца з карупцыянерамі…”

“Расійская пагроза можа аб’яднаць Украіну. Думаю, што гэты імперскі псіхоз здольны нават загнаць украінцаў у NATO. Імперскасць нашых усходніх суседзяў часамі нагадвае мне псіхічную хваробу, нешта падобнае да наркаманіі”.

“Сачу за падзеямі ва Украіне. Толькі што пачуў пра рашэнне крымскага “ураду” аб далучэнні да Расіі.

Цікава будзе паглядзець на рэакцыю Крамля. Хацелі ж, як я зразумеў, чарговую Паўднёвую Асецію. А тут, альбо пасылаць “Гобліна” куды далей, прыйдзецца і губляць твар перад сваімі ж распаленымі расійскімі “патрыётамі”.  Альбо забіраць Крым, які апынецца ў сухапутнай блакадзе, і атрымоўваць варожую аб’яднаную Украіну. А таксама – эканамічныя і палітычныя санкцыі Захаду, што для сыравіннага прыдатку гэтага Захаду створыць вялізарныя праблемы. Дабразгаліся  зброяй,  дагуляліся”.


Няма запісаў для адлюстравання