В Бресте из-за Украины разразился дипломатический скандал

3

Алег Мысык піша, што матэрыял “так званага аглядальніка Георгія Герашчанкі” з ягонага блога ў газеце “Вячэрні Брэст” з’яўляецца гнюсным паводле стылю і абразлівым ды крымінальным паводле зместу.

Ужо ў самім назове “Орел и воробьи. Малороссийская летопись” перакручаныя афіцыйны назоў краіны і сутнасць канфлікту Расіі ды ўкраінскіх уладаў, зазначае  дыпламат. Ён вінаваціць “журналіста-нерэзідэнта краіны” ў няведанні ўкраінскіх законаў і блюзнерстве ды хлусні пра нібыта нелегітымны характар улады.

У словах “вакханалія і трагікамедыя”, ужытых Герашчанкам у дачыненні да зімніх падзей ва Украіне, Алег Мысык бачыць парушэнне этыкі і абразу памяці загінулых у “барацьбе народа за свой шлях развіцця”, а таксама пачуццяў тысяч  грамадзян іншых дзяржаў, якія ўшаноўваюць  памяць загінулых на Майдане.

Крымінальным, бо ўтрымліваючым падбухторванне да вайны, лічыць Алег Мысык дапушчэнне Герашчанкі аб магчымасці вырашыць пытанне пры дапамозе самалётаў-знішчальнікаў.

Дарэчы, матэрыял з блога, размешчаны на сайце газеты 5 сакавіка, ужо зняты. Але ў Генеральным консульстве Украіны застаўся яго скрыншот i папяровая версiя выдання.

Дыппрадстаўніцтва пакідае за сабой права  звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі, зазначыў Генеральны консул.

Скрыншот прес-рэлiза

В Бресте из-за Украины разразился дипломатический скандал


Няма запісаў для адлюстравання