У Мінску ўручылі прэміі імя Святланы Навумавай

1

Сёлета прэмію імя Святланы Навумавай, якую заснавала кампанія “Гавары праўду”, уручалі трэці раз. І гэта ўзнагароджанне лепшых, упэўнены сустаршыня журы прафесар Уладзімір Дунаеў, лепшае ўшанаванне памяці выдатнага палітолага і чалавека Святланы Навумавай.

Уладзімір Дунаеў: “У Святланы Навумавай быў рэдкі талент — уменне любіць, сябраваць і выклікаць гэтыя ж пачуцці ў адказ. Асабліва ў сваіх вучняў. І гэтая прэмія — такі помнік Святлане Андрэеўне, сведчанне любові і сяброўства ў адказ ёй”.

 

Image 102502

Image 102502

                                    Уладзімір Дунаеў

Сваё бачанне неабходнасці такой прэміі выказвае і сацыёлаг Алег Манаеў.

Алег Манаеў: “Нас усіх за апошнія 20 гадоў заціснулі, маргіналізавалі і ў палітычным сэнсе, і, на жаль, у прафесійным. І большасць выдатных людзей — ці то журналісты, ці то аналітыкі — калі і працуюць, то ў недзяржаўных структурах. І гэтая прэмія — адна з тых ініцыятыў, праектаў, нават форм жыцця, у якіх мы існуём, даказваем, што мы ёсць, што мы не горшыя, а шмат у чым і лепшыя за тых, хто нас пастаянна спрабуе заціскаць”.

 

У Мінску ўручылі прэміі імя Святланы Навумавай

                                    Алег Манаеў

На перамогу ў намінацыі “Журналістыка” паводле вынікаў папярэдняга галасавання прэтэндавалі рэдактар TUT.BY-ТБ Алёна Шарамет-Андрэева, карэспандэнт незалежнага тэлебачання “БелСат” Аляксандр Баразенка і спецыяльны карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Намінантаў вітала шэф-рэдактар газеты “Народная воля”, пераможца 2012 года Святлана Калінкіна.

 Святлана Калінкіна: “Усе размовы, што людзі з’едуць, што асяродак апазіцыйны маргіналізуецца, што дэградуе наша грамадства і мы разам з ім, абвяргаюцца прэміяй імя Святланы Навумавай. Кожны год новыя імёны, цікавыя імёны, з якіх нават цяжка выбраць лепшага”.

Летась лепшым у намінацыі “Журналістыка” стаў уласны карэспандэнт “Газеты Выборчай” па Беларусі Андрэй Пачобут. Сёлета лепшым журы называе карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука.

      

У Мінску ўручылі прэміі імя Святланы Навумавай

 

                  Святлана Калінкіна віншуе Алёну Шарамет-Андрэеву

На лепшага аналітыка намінаваліся палітолаг Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання Іна Рамашэўская, малодшы аналітык BISS Аляксандр Аўтушка-Сікорскі і магістр міжнародных адносінаў Варшаўскага ўніверсітэта Рыгор Астапеня. Перамога дастаецца Іне Рамашэўскай — “самаму няшчаснаму беларускаму аналітыку”, паводле слоў Ігара Драко.

Ігар Драко: “Яна займаецца праблемай рэфармавання дзяржкіравання і тэхнічнага адміністравання. Уяўляеце сабе: чытаюць яе беларускія чыноўнікі і кажуць: “Ізноў гэта вылезла, ізноў вучыць нас, як трэба кіраваць, а мы ж так не хочам!” Але яна настойліва гэта робіць”.

Лепшай у намінацыі “Надзея” стала каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава. Яе канкурэнтамі былі кіраўнік моладзевай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан, актывіст “Маладога фронту” Уладзімір Яроменак.

            Намінацыя “Задума года” ў гэтым годзе толькі і была задуманая новым сябрам кампаніі “Гавары праўду!” Настай Дашкевіч.

Наста Дашкевіч: “Хочацца не толькі дзякаваць людзям, якія шмат чаго зрабілі і заслугоўваюць вялікай пашаны, — хочацца таксама адзначаць і дапамагаць тым людзям, якія ў нашай супольнасці, у нашай краіне пачынаюць сваю справу. Гэта і ёсць галоўная ідэя гэтай намінацыі”.

 

У Мінску ўручылі прэміі імя Святланы Навумавай

                             Наста Дашкевіч

На перамогу прэтэндавалі курсы беларускай мовы “Мова ці кава”, інтэрактыўны вэб-сайт “Кошт-урада” і некамерцыйная платформа “Талака.бай”, якая і была названая лепшай. Найперш за тое, кажа Наста, што гэта — некамерцыйная і не палітызаваныя платформа, якая дапамагае актыўным людзям рэалізоўваць значныя для грамадства праекты.

Фота: Еўрарадыё, Svaboda.org


Няма запісаў для адлюстравання