Суддзя Вольга Апановіч задаволіла ў поўным аб’ёме патрабаванні Рыгора Грыка, чым актывіст застаўся вельмі задаволены:

Я вельмі ўражаны і бачу, што ў нашай краіне пачаліся змены, бо суд прыняў тое рашэнне, якое ёсць.

Грамадскі прадстаўнік Рыгора Грыка ў судзе, праваабаронца Уладзімір Малей лічыць, што цяжка суддзі ў данным выпадку было вынесці іншае рашэнне:

Хацелі забараніць правядзенне масавага мерапрыемства, бо тут мае месца прапаганда вайны і экстрэмізм. Лозунг пікету “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль!” ніякая экспертыза, вядома, не пацвердзіць заклікам да вайны ці разгледзіць яго экстрэмісцкім.

Перамога баранавіцкага актывіста (фота)

Перамога баранавіцкага актывіста (фота)

Аргументы прадстаўніцы гарвыканкама, ідыёлага Таццяны Чылік не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Яна паведаміла суду, што лозунг пікета “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль!” мог бы выклікасць незадаволенасць грамадзян, а неаб’ектыўная крытыка гарадскіх уладаў можа прывесці да дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі, а гэта значыць да экстрэмізму і вайны.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»